24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Беларускі гадзіннікавы брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю, якую ацэняць тэатралы

14 декабря 2020

Мінскі завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Асоба». Яна прысвечана аднаму з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, акцёру і рэжысёру Фларыяну Ждановічу.

Новая калекцыя налічвае 100 асобнікаў. У кожнага ёсць свой парадкавы нумар, ён змешчаны з адваротнага боку гадзінніка. Адзін асобнік завод перадаў у якасці экспаната ў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры — там ёсць асобная экспазіцыя, прысвечаная Фларыяну Ждановічу.

Характэрна, што цыферблат выкананы ў колеры заслоны Купалаўскага тэатра — глыбокім бардовым.

Так дызайнеры вырашылі звязаць гісторыю і сучаснасць беларускага тэатра. Менавіта пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча ў 1920 годзе адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), дзе ён быў мастацкім кіраўніком і акцёрам.

Малюнак тэатральнай заслоны на гадзінніку ўзяты з вокладкі кнігі, дзе ўпершыню была апублікавана п’еса Янкі Купалы «Паўлінка», пастаўленая Ждановічам. Цыферблат таксама ўпрыгожваюць рымскія лічбы, тэатральны бінокль і маскі.

Корпус гадзінніка з сапфіравым сферычным шклом зроблены з нержавеючай сталі, яго дапаўняе класічны чорны раменьчык з натуральнай скуры. Мадэль мае ахову ад вільгаці. У гадзінніках усталяваны японскі кварцавы механізм MIYOTA.

Класічная гарнітурная мадэль вытрымана ў рамках тэатральнага дрэс-коду. Форма корпуса нагадвае пра эпоху мадэрну, менавіта на гэты час прыпадае перыяд актыўнай творчасці рэжысёра.

Уладальнікі новай ліміткі атрымаюць прыемны дадатак — запрашэнне на дваіх у музей Мінскага гадзіннікавага завода. Гэта добрая магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй вытворчасці і даведацца, як ствараюцца гадзіннікі.

Гадзіннікі новай калекцыі «Асоба» даступныя для замовы на сайце Мінскага гадзіннікавага завода. Па адным выставачным асобніку прадстаўлена ў фірменных крамах «Луч» па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 18 і 95.

Даведка

Фларыян Ждановіч (1884–1937) — вядомы беларускі акцёр, рэжысёр. Яго лічылі смелым рэфарматарам сцэны, ён шырока выкарыстоўваў у пастаноўках народную музыку, спевы, арганізаваў першыя пастаноўкі беларускай драматургічнай класікі. Шырокі акцёрскі дыяпазон Ждановіча дазваляў ствараць яркія сцэнічныя вобразы.

Следите за нами в Facebook,ВКонтакте,Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

C 15 декабря в Минске включают праздничную иллюминацию. Добавятся новые места со световым оформлением Если хотите понять Беларусь. В Минске с 17 по 23 декабря пройдет «Фестиваль беларусского кино»
Этот сайт использует cookies
Понятно