24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

У парку гісторыі «Сула» у другі раз пройдзе свята беларускай мовы и культуры

15 июля 2020

Парк гісторыі «Каралеўская асамблея Сула» запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы i культуры «У роднай мовы роднае карэнне», якое адбудзецца 18 ліпеня.

Галоўная мэта мерапрыемства — сцвярджэнне і папулярызацыя народных традыцый, беларускай мовы. Гэта цiкавая магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах ды паслухать цудоўную музыку.

Гасцей чакаюць:

  • Гульні-забавы з дарослымі ды дзеткамі.
  • Беларускiя музыкi — славуты калектыў «Вербіца».
  • Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад Яварыны.
  • Досціпы ды забаўкі, кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка.
  • Беларускі «кракадзіл».
  • 5 крокаў да беларускай душы.
  • Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці.
  • «Птушыны грай».
  • Янка Купала на Яна Купала.
  • Паэтычны дыспут.
  • Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а моваю. 
  • Беларуская клясыка на новы капыл. 
  • Кемікі ды байкі ад старога дзеда.
  • Лекцыя пана Валер`яна.

Падчас свята у кожнай кропцы парку «Сула» будзе гучаць родная мова. Можна далучыцца да незвычайнай экскурсіі, вывучыць новую прымаўку ці паслухаць цiкавую байку.

Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

В ресторанах «Литвины» — сезонные блюда с молодыми лисичками Лавандовый PRETAPORTAL fashion coffee пройдет 19 июля
Этот сайт использует cookies
Понятно