Парк гісторыі «Каралеўская асамблея Сула» запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы i культуры «У роднай мовы роднае карэнне», якое адбудзецца 18 ліпеня.
Галоўная мэта мерапрыемства — сцвярджэнне і папулярызацыя народных традыцый, беларускай мовы. Гэта цiкавая магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах ды паслухать цудоўную музыку.
Гасцей чакаюць:
- Гульні-забавы з дарослымі ды дзеткамі.
- Беларускiя музыкi — славуты калектыў «Вербіца».
- Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад Яварыны.
- Досціпы ды забаўкі, кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка.
- Беларускі «кракадзіл».
- 5 крокаў да беларускай душы.
- Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці.
- «Птушыны грай».
- Янка Купала на Яна Купала.
- Паэтычны дыспут.
- Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а моваю.
- Беларуская клясыка на новы капыл.
- Кемікі ды байкі ад старога дзеда.
- Лекцыя пана Валер`яна.
Падчас свята у кожнай кропцы парку «Сула» будзе гучаць родная мова. Можна далучыцца да незвычайнай экскурсіі, вывучыць новую прымаўку ці паслухаць цiкавую байку.
Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!