Сябры!
З радасцю запрашаем вас на нефармальную імпрэзу для журналістаў з гарбатай і пернікамі, якая адбудзецца 8 кастрычніка ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а), пачатак а 17, з нагоды выхаду ў свет мабільнага дадатка
«Казкі Беларусі дзеткам і дарослым» - аўтарскі праект Алега Хаменкі, лідара гурта "Палац".
Трохі пра праект. «Казкі Беларусі дзеткам і дарослым» - мабільны дадатак для смартфонаў і планшэтаў. 93 казкі падзелены на пяць раздзелаў: казкі для дзетак, казкі пра жыцце, казкі пра жывел, казвкі для дарослых, чарадзейныя казкі. Бонусам дададзены аўдыяспектакль «Салдат-доктар».
– Этнаграфічны пошук аўтэнтычных казак па ўсёй краіне, яго апрацоўка і запіс на аўдыёносбіты заняў у нас блізу 10 гадоў, – кажа музыка і чытальнік Алег Хаменка. – І я вельмі ўсцешаны, што ўсё рэалізавалася менавіта так, як тое адпавядае дваццаць першаму стагоддзю, у выглядзе мабільнага дадатку для смартфонаў. Дзякуючы гэтай акалічнасці, спадзяюся, казкі будуць запатрабаваныя дзеткамі і дарослымі.
Мастацкую каштоўнасць праекту надаюць адметныя ілюстрацыі Юліі Рудніцкай (аўтарка мультфільма «Будзьма беларусамі!»), якія яна адмыслова зрабіла для гэтага дадатка. Добрыя, вельмі мілыя персанажы запомняцца не толькі дзецям, але і дарослым. Яны ствараюць утульную хатнюю атмасферу пры карыстанні дадатку.
Рэалізаціяй праекта займалася каманда распрацоўшчыкаў
Гэты праект стаў адным з першых паспяховых рэалізацый краудфаундынга ў Беларусі на першай спецыялізаванай пляцоўцы