Упершыню ў гісторыі Беларусі – прэзентацыя малавядомай старонкі матацыклетнай і роварнай*(веласіпеднай) гісторыі – матацыклетнага і роварнага завода «Нёман» з Гродна.
Толькі 2 экземпляры (адзін – матацыкл, адзін ровар), пакуль што, вядомы ў Беларусі. І абодва (!) – прадстаўлены на выставе.
Пад час прэзентацыі:
• гісторык Ігар Мельнікаў падрабязна раскажа пра гісторыю матацыклетнага прадпрыемста з Гродна, з дэманстрацыяй фатаздымкаў таго часу.
• удзельнікі прэзентацыі змогуць задаць пытанні калекцыянерам двухколавай тэхнікі маркі Niemen – Васілю Цярэшку і Александру Загорскаму.
• стварыць настрой на прэзентацыі дапаможа – калектыў танцавальнай школы «Арэлі» – танцамі 30х гадоў.
Пачатак прэзентацыі - 18.00
29 красавіка
Нагадваем што выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.
• Кошт:
60 000 дарослыя.
50 000 студэнты і песіянеры
40 000 дзеці ад 6 да 16.
ГЦ «Скала», вул. П. Глебкі 5, 2 паверх.
ст.м. Спартыўная
Дзеці да 6ці год – уваход вольны
* Слова «Ровар» (веласіпед) у беларускай мове паходзіць ад назвы брытанскай фірмы «Rover», якая вырабляла ровары (веласіпеды). Прыкладна як назва капіравальнага аппарата – «ксеракс» – ад назвы фірмы-вытворцы «Xerox».