24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Выйшла лімітаваная калекцыя «Мова. Уладзімір Караткевіч»

Текст: Relax.by, 21 февраля
Да дня роднай мовы ўжо традыцыйна брэнд «Луч» прапануе новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова». Зараз яна прысвечана аднаму з самых яскравых пісьменнікаў Беларусi.
 
«Сёння пачынаецца старт продажаў калекцыі «Мова». У гэтым годзе яна прысвечаным выбітнаму чалавеку, класіку беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, перакладчыку і сцэнарысту – Уладзіміру Караткевічу.
 
Мы ганарымся нашай гісторыяй, шануем і ўслаўляем беларускую культуру, асаблівую каштоўнасць для нас мае мова, літаратурная спадчына. У гэтым годзе адзначаецца 95 год са дня нараджэння вядомага пісьменніка.
 
Новая калекцыя выдатна не толькі таму, што носіць імя вялікага чалавека, мадэль адлюстроўвае яго дух, дух яго твораў. Яна створана на легендарным механізме Луч-2209, самым тонкім механізме, што выпускаў Мінскі гадзіннікавы завод. Ён толькі здаецца далікатным, сапраўды трывалы. Спадзяемся, што вы па заслугах ацэніце новую калекцыю і яна закране вас таксама як і нас, прынясе радасць і натхненне». – кажа начальнік упраўлення маркетынгу і знешніх сувязяў Вольга Анцішына.
Уладзімір Сямёнавіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. З упэўненасцю можна казаць, што ён з’яўляецца бацькам беларускага гістарычнага дэтэктыву. Караткевіч не раз спалучаў элементы фальклору, гісторыі і сучаснасці, што дазволіла стварыць унікальны літаратурны стыль. Шмат арыгінальных вобразаў і дэталяў, гумару ды лірыкі напаўнялі казкі пісьменніка. Многія яго творы набылі жыццё на вялікіх экранах. Усё што ён некалі пісаў поўніцца любоўю да Беларусі, яе гісторыі, культуры і прыроды.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча адыграла важную ролю ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнай свядомасці. Пісьменнік актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці краіны, падтрымліваў маладых аўтараў і спрыяў развіццю мовы і літаратуры. Яго літаратурная спадчына працягвае ўплываць на новыя пакаленні пісьменнікаў і чытачоў. Караткевіч стаў сімвалам беларускай літаратуры.
 
Гадзіннік адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм - «Луч-2209», як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія. Нязменная класіка з крока рамнём і спражкай-матылём. Ён такі ж строгі, стрыманы, але акрыляны ідэяй.
 
«Луч-2209» Мінскага гадзіннікавага завода – адзін з найтанчэйшых механізмаў, якія выпускаліся савецкай прамысловасцю. Каб паменшыць вышыню і памеры корпуса з механізма прыбралі цэнтральнае кола. Замест яго там размясціліся два невялікія па дыяметры колы. Таксама ён набыў бязшрубны баланс і рэгулятар спампоўкі. Плаціна і масты надзейна абаронены ад карозіі пазалотай. Такі тонкі, толькі ўяўны далікатным механізм, паказаў сваю надзейнасць і даўгавечнасць праз гады.
 
Цыферблат упрыгожыла цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак». Радкі, якія будуць напамінаць аб галоўным, натхняючы на большае.
20 лютага ў Музеі гадзіннікавай справы Беларусі (Натуралістаў, 3) прайшла прэзентацыя новай калекцыі «Мова. Уладзімір Караткевіч». Гасцей чакаў тэматычны літаратурны вечар і экскурсія па музеі. Яго экспазіцыя папоўнілася новым экспанатам. Гадзіннік быў перададзены ў музей, каб стаць часткай гісторыі і папоўніць вялікую калекцыю. Выстава прысвечаная Уладзіміру Караткевічу будзе даступна ў музеі з 21 лютага па 21 сакавіка ўключна. Так сама на мерапрыемстве стартаваў чэлендж «Радкі Караткевіча». Людзі зачытвалі любімыя радкі з твораў пісьменніка, тым самым аддаючы даніну памяці вялікаму творцу. Сярод гасцей былі: Ілля Шынкарэнка; Яўгенія - Лёгкая мова; Максім Гаўрыс; Алеся Кузняцова - намеснік дырэктара па навуковай працы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры; Дзмітрый і Аляксандра - Беларусь 360; Аляксандр - Родны край; Дзмітрый Урангель. Уладзіміра Караткевіча мы ведаем яшчэ са школы. Творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» сталі класікай беларускай літаратуры.


Обсуждаем эту и другие новости в нашем Telegram-канале  
Топ-5 подарков для тех, кто устал от букетов на 8 Марта
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie