Поиск мест и событий
НГ 2026НГ 2026
Эффективная реклама на сайте
  1. Новости

«Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух». Mark Formelle выпусціў калекцыю з цытатамі беларускіх класікаў

Автор: relax.by, 25.10.2023

Mark Formelle выпусціў літаратурную калекцыю адзення з бессмяротнымі цытатамі. На футболкі і світшоты нанесены словы беларускіх класікаў, а таксама атмасферныя малюнкі па матывах іх твораў. Новыя мадэлі арыентаваны на тых, хто ганарыцца багаццем нацыянальнай літаратуры.

Літаратурная калекцыя складаецца з жаночых, мужчынскіх і дзіцячых мадэляў. Сярод іх – футболкі, лонгслівы, худзі, світшоты і штаны. Усё адзенне пашытае з бавоўны прэміяльнай якасці ў розных памерах, у тым ліку plus-size.

На адзенне нанесены словы класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Францыска Скарыны і Кузьмы Чорнага. Многія цытаты сталі хрэстаматыйнымі і знаёмыя кожнаму са школы. І яны чакана прысвечаны роднаму краю, караням, сэнсу жыцця і каханню.

Так, на футболцы можна прачытаць першыя радкі верша Янкі Купалы «Спадчына», а на лонгсліве –  запаветы Якуба Коласа: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову» и «Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму». Для худзі  выбрана цытата Уладзіміра Караткевіча: «Уся паэзія – ад кахання».

Разам з крылатымі фразамі на адзенні прысутнічаюць атмасферныя малюнкі, створаныя беларускімі дызайнерамі па матывах вядомых твораў. На мадэлях таксама можна знайсці нашыўкі з кароткімі філасофскімі выказваннямі пісьменнікаў.

«Для нас гэта калекцыя асаблівая, бо паказвае, што мудрыя словы назаўжды застаецца модным і актуальным. Калі мы толькі працавалі над капсулай, то назвалі яе «замалёўкамі на палях». Тое і атрымалася – адзенне-замалёўка з філасофскім сэнсам наконт таго, хто мы і адкуль, чаму павінны шанаваць родны край і спадчыну. І вось цікава, што ўсё гэта напісалі класікі, якія жылі больш за 100 гадоў да нас. Але іх словы гучаць і сёння», – адзначаюць у Mark Formelle.

Літаратурная калекцыя ўжо паступіла ў продаж. Бессмяротныя цытаты можна прымерыць у магазінах Mark Formelle альбо заказаць бясплатную дастаўку на дом па ўсёй краіне.

Кніжная «капсула» стала працягам праекта Art U Wear. Раней Mark Formelle выпусціў сумесную калекцыю разам з Нацыянальным мастацкім музеем. На худзі і футболкі былі нанесены шэдэўры беларускага, рускага і еўрапейскага жывапісу.

Обсуждаем эту и другие новости в нашем Telegram-канале

Следите за нами в соцсетях
Эффективная реклама на сайте