На відэасэрвісе VOKA ў афіцыйным беларускім дубляжы выйшаў яшчэ адзін папулярны мультфільм студый Disney і Pixar – «Наперад». Пасля прэм'еры, якая адбылася ў лютым 2020 года, ён быў названы адным з найлепшых сямейных фільмаў апошніх гадоў і намініраваны на прэмію «Оскар». Галоўныя ролі ў арыгінальнай версіі агучылі Крыс Прэт і Том Холанд.
Дзеянне мультфільма разгортваецца ў казачным свеце, населеным эльфамі, тролямі, гоблінамі, аднарогамі і феямі. Пасля адкрыцця электрычнасці магія ім стала не патрэбна, таму яны лётаюць на самалётах і карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі. Мама двух эльфаў — Іэна і Барлі Лайтфутаў — на 16-годдзе малодшага, Іэна, дала ім чароўны посах, які на дзень можа вярнуць да жыцця іх бацькі. Але для гэтага ім трэба знайсці яшчэ і чароўны камень, таму браты адпраўляюцца на пошукі магічнага артэфакта.
Спецыяльна для платформы VOKA пераклад мультфільма на беларускую мову падрыхтавала кампанія «Кінаконг». Па-беларуску эльфы Іэн і Барлі загаварылі галасамі Сяргея Жбанкова і Уладзіслава Вінаградава. Таксама ў запісе дубляжу ўзялі ўдзел Святлана Цімохіна, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Аляксандр Аўчыннікаў, Крысціна Дробыш, Эмілія Пранскутэ і Любоў Клок.
Следите за нами в Facebook,ВКонтакте,Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!