Поиск мест и событий
НГ 2026НГ 2026
Эффективная реклама на сайте
  1. Новости

У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку 26 чэрвеня адбудзецца свята, прысвечанае пісьменніку

Автор: relax.by, 22.06.2021

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 26 чэрвеня а 14 гадзіне на свята “Купала заўсёды ў сэрцы маім”, якое прымеркавана да Дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Імпрэза адбудзецца на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці.

Музей рыхтуе святочную праграму з удзелам паэтаў і пісьменнікаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў.

Спецыяльны госць свята — экс-саліст ансамбля “Песняры” Аляксандр Віслаўскі, які выступіць з праграмай на словы Янкі Купалы “Для Бацькаўшчыны”.

Ганаровыя госці свята аддадуць даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўскладуць кветкі да помніка Песняру.

Музей запрашае ўсіх адчуць мілагучнасць роднай мовы і атрымаць асалоду ад традыцыйных беларускіх і аўтарскіх песень, прыняць удзел у майстар-класе па пляценні купальскіх вянкоў і нават далучыцца да стварэння партрэта Янкі Купалы.

Новости Relax.by в твоей ленте и в телефоне! Следите за нами в Facebook и ВКонтакте, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

Следите за нами в соцсетях
Эффективная реклама на сайте