24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Парк гісторыі «Сула» запрашае на Масленічныя гулянні ў сакавіку

19 февраля 2021

Парк гісторыі «Вялікае княства Сула» запрашае павесяліцца ад душы на шырокім гулянні ў атмасферы шляхецкай сядзібы XVIII стагоддзя. Праграма «Масленічныя забавы ў Суле» пройдзе 13-14 і 20-21 сакавіка.

Масленіца — гэта адзін з самых старажытных і яркіх святаў у народным календары. Гэта цэлы разгульны тыдзень, кожны дзень якога святочны і ўрачысты. Мы развітваемся з Зімой і рыхтуемся сустракаць доўгачаканую Вясну.

Сульские землі з'яўляліся каралеўскімі паляўнічымі ўгоддзямі ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай, таму і Масленічныя забавы ўрачыста адкрые сам кароль у суправаджэнні світы.

Вас чакаюць:

  •  цырымонія прывітання караля Стэфана Баторыя
  •  старадаўнія гульні і абрады
  •  майстар-класы для дзяцей і дарослых
  •  забавы і гульні на свежым паветры
  •  выступ музычных народных калектываў
  • танцы, песні, жывы гук
  •  масленічная батлейка
  •  катанне на брычцы
  •  фуд-корты

Галоўнай падзеяй свята стане выпяканне самага вялікага ў Беларусі Каралеўскага масленічнага бліна памерам больш за 2 метры!

Яркая  кульмінацыя свята — абрад спалення пудзіла Зімы і вясёлы святочны карагод!

«Вялікае княства Сула» — Парк гісторыі  

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка: дарослыя — 15 руб., дзеці — 10 руб., дзеці да 7 гадоў — бескаштоўна

Падрабязнасці: сайт

+37533-644-54-51, +37544-544-54-51

Фэйсбук

Iнстаграм

* У праграме магчымыя змены

Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

H&M выпустил лимитированную коллекцию, посвященную свободе, смелости, любви и мечте Фуд-маркет европейского уровня откроют возле Комаровки
Этот сайт использует cookies
Понятно