Парк гісторыі «Вялікае княства Сула» запрашае павесяліцца ад душы на шырокім гулянні ў атмасферы шляхецкай сядзібы XVIII стагоддзя. Праграма «Масленічныя забавы ў Суле» пройдзе 13-14 і 20-21 сакавіка.
Масленіца — гэта адзін з самых старажытных і яркіх святаў у народным календары. Гэта цэлы разгульны тыдзень, кожны дзень якога святочны і ўрачысты. Мы развітваемся з Зімой і рыхтуемся сустракаць доўгачаканую Вясну.
Сульские землі з'яўляліся каралеўскімі паляўнічымі ўгоддзямі ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай, таму і Масленічныя забавы ўрачыста адкрые сам кароль у суправаджэнні світы.
Вас чакаюць:
- цырымонія прывітання караля Стэфана Баторыя
- старадаўнія гульні і абрады
- майстар-класы для дзяцей і дарослых
- забавы і гульні на свежым паветры
- выступ музычных народных калектываў
- танцы, песні, жывы гук
- масленічная батлейка
- катанне на брычцы
- фуд-корты
Галоўнай падзеяй свята стане выпяканне самага вялікага ў Беларусі Каралеўскага масленічнага бліна памерам больш за 2 метры!
Яркая кульмінацыя свята — абрад спалення пудзіла Зімы і вясёлы святочны карагод!
«Вялікае княства Сула» — Парк гісторыі
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка: дарослыя — 15 руб., дзеці — 10 руб., дзеці да 7 гадоў — бескаштоўна
Падрабязнасці: сайт
+37533-644-54-51, +37544-544-54-51
* У праграме магчымыя змены
Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!