Поиск мест и событий
НГ 2026НГ 2026
Эффективная реклама на сайте
  1. Новости

У парке гiсторыi Сула 12 снежня адбудзецца тэатральная імпрэза «Нечаканы Караткевіч»

Автор: relax.by, 10.12.2020

Падзея прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У суботу ў 18.00 у выкананні вядомых беларускіх акцёраў вы пачуеце аповед пра жыццёвы і творчы шлях Уладзімера Караткевіча, узгадаеце яго творы.

Таксама не застануцца без увагі і славутыя класікі Янка Купала і Якуб Колас. Са сцэны прагучаць iх вершы, а таксама ўрыўкі з «Паўлінкі» і «Сымона-музыкі».

Тэатральная імпрэза адбудзецца ў зале Каралеўскай Ассамблеі. Неабходныя санітарныя нормы бяспекі прадугледжаны: на ўваходзе — маскі, антысэптыкі, бяспечная адлегласць паміж крэсламі.

Квіток каштуе 20 рублеў. За гэты кошт вы зможаце на працягу дня (з 10.30) наведаць больш за 25 музеяў з аніматарамі і займальнымі экскурсіямі, прыняць удзел у майстар-класах па ганчарнай і кавальскай справе, шляхецкім танцам, пакатацца на брычцы, пабываць на дэгустацыях, прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка», мініканцэрце фісгармоніі, а потым у 18.00 пайсці на «Тэатральную імпрэзу».

Тэатральная імпрэза «Нечаканы Караткевіч»

Дзе: парк гісторыі «Вялікае княства Сула»

Калі: 12 снежня (субота) ў 18.00

Кошт квітка: 20 рублеў

Тэлефоны для даведак:  +37529 613 77 01, +37533 615 77 01

Браніраванне квіткоўпа спасылцы

Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

Следите за нами в соцсетях
Эффективная реклама на сайте