24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

366 дзён з беларускай гісторыяй. Гістарычны каляндар на 2014 ад «Будзьма беларусамі!»

30 октября 2013

Пакуль «кожны піша ўласны працяг» беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчынкамі і дзеяннямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. “Круглы год з беларускай гісторыяй” — пад такой назвай быў выдадзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага анімацыйнага фільма. Кампанія “Будзьма беларусамі!” адмыслова абрала для стварэння календара высакосны год, каб усе ахвотныя змаглі прабыць з беларускай гісторыяй як мага даўжэй.

Каляндар працягвае добрую традыцыю «беларускае ў простых рэчах». Раней паводле мультфільма грамадскай кампаніяй была выкладзеная для вольнага доступу і выдадзеная лімітаваным тыражом маляванка для самых маленькіх беларусаў “Будзьма беларусікамі!”. Створаная рэжысёрам стужкі Юліяй Рудзіцкай з пераасэнсаванымі тэкстамі ад Лявона Вольскага, маляванка мела поспех сярод самай маладой аўдыторыі. І дарослымі гэта было заўважана. Праўда, выклікала гэта і незадаволенасць з іх боку, маўляў, «ну вось, дзеткам маляванку, а нам хоць бы каляндар які…».

1 /


Пакідаць гэта без увагі — недаравальна, амаль крымінальна. Таму кампанія вырашыла парадаваць дарослых беларусаў якасным паліграфічным выданнем. Дзякуючы яму цягам года штодня з кожным уладальнікам гэтага календара будуць яскравыя селебрыці беларускай гісторыі, пераасэнсаваныя ў вершах падзеі і непарушна добры настрой. 

Адаптацыю кадраў мультфільма для календара зрабіла Юлія Рудзіцкая, а вершы перапісаў пад каляндарны фармат Лявон Вольскі. Нагадваем, што анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» стаў прызёрам шматлікіх конкурсаў і сабраў больш за мільён праглядаў на розных сэрвісах. Аўтары ідэі — Юлія Ляшкевіч і ГКК «Будзьма беларусамі!».

Хай найцікавейшая беларуская гісторыя будзе з намі круглы год!

Пытайце каляндар у кнігарнях: Акадэмкніга, Кнігарня пісьменніка, кнігарня “Ў”, кнігарня Веды, Цэнтральная кнігарня, кнігарня “Кнігі і кніжкі”, кніжная выстава на ВДНХ. 

Семья из Витебска дважды выиграла в электронной интерактивной игре Организаторы Tallinn Music Week получили 70 заявок из Беларуси
Этот сайт использует cookies
Понятно