Поиск мест и событий
НГ 2026НГ 2026
Эффективная реклама на сайте
  1. Город  •  
  2. Факты

Першая беларуская азбука для IOS ужо ў сеціве!

Автор: relax.by, 18.07.2013

Даступная для спампоўвання ў APP STORE

першая беларуская азбука для платформы IOS

. Дадатак быў створаны супольна камандамі грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і выдавецтва Kinderfox пад кіраўніцтвам аўтара ідэі Андрэя Залатара. Буквар “Родная азбука” з’яўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.

Каментуе каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” і кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская: “Беларуская мова, як любая іншая сучасная мова, увесь час мае адказваць на выклікі індустрыяльнага грамадства, быць сучаснай не толькі на паперы і ў гучных закліках. Менавіта таму для рэалізацыі такога праекта быў выбраны самы трэндавы дэвайс. Пытанне адукацыі на роднай мове стаіць у Беларусі востра, але яшчэ вастрэйшае яно для сем'яў беларускіх эмігрантаў. Цяпер жыхары метраполіі і дыяспар атрымалі добры дапаможнік для навучання сваіх дзетак, змест якога адпавядае памкненням бацькоў, а форма — патрэбам дзяцей”.

Створаны з выкарыстаннем прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дадатак мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі, Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту, а таксама простыя вершы, якія дапамогуць іх запомніць. Каб захаваць успрыняцце мовы як сямейнай, ёсць магчымасць запісаць голас бацькоў. Музыку для праекта напісаў і выканаў лідар гурту “Палац” Алег Хаменка, аўтар вершаў — Кастусь Севярынец.

Кіраўнік групы распрацоўшчыкаў Андрэй Залатар дапаўняе калегу па праекце: “Істотным і важным для нас было знайсці партнёра, які б дапамог крэатыўна і арганізацыйна ў стварэнні азбукі, і мы рады, як хутка ў выніку спрацавала каманда і якім атрымаўся прадукт. Ёсць вялікае спадзяванне, што знойдуцца і праграмісты, якія змогуць адаптаваць такі важны дадатак і для Android, бо Ipad карыстаюцца далёка не ўсе. Нечакана для нас саміх прадукт хутчэй, чым звычайна, атрымаў approve ад Applestore — думаю, гэта добры знак. Добры знак для роднай мовы і для нас усіх”.

Каманда Андрэя Залатара не так даўно прадставіла бясплатны дадатак пра гістарычную спадчыну Беларусі ”

Беларусь HD: Унікальныя фотаздымкі і 360º панарамы найлепшых мясцінаў Беларусі

“. Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” з 2008 года займаецца падтрымкай культурніцкіх ініцыятываў, скіраваных на ўзмацненне самаідэнтыфікацыі беларусаў, сярод якіх — камунікацыйная праграма “Краіна Цмокаў”, аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”, штогадовы Фестываль беларускай рэкламы “Ad.nak!” і іншыя.
У планах распрацоўшчыкаў — пошук партнёраў для стварэння Android-версіі дадатку і рэалізацыя серыі казак у форме дадаткаў на платформе IOS.

Сайт праекта —

bukvar.by

 

Спасылка для спампоўкіАфиша Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Следите за нами в соцсетях
Эффективная реклама на сайте