24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Martin S. і Sonika запісалі драму, якая раздзірае жыццё

10 октября 2013

Гурт Martin S. сумесна са спявачкай Sonika запісалі песню «Хуткія» і прэзентуюць яе на Ultra-Music. Па словах музыкаў, гэтая песня адчыняе новую старонку ў развіцці Martin S.

— Пасля выдання альбому мы рухаліся па інэрцыі. Адкатвалі старую праграмму, шмат выступалі з ёй, а вось над новым матэрыялам не надта і працавалі. Часам нават здавалася, што да яго справа і не дойдзе, — кажа лідар гурта и. — Энтузіязм знікаў, рукі апускаліся. Да таго ж яшчэ і басіст пакінуў гурт. І менавіта ў гэты момант нарадзілася песня «Хуткія».

Па словах музыкаў, «Хуткія» — гэта драма, якая раздзірае жыццё на «да» і «пасля», калі змяніць нешта ўжо не выпадае, а застаецца толькі чакаць дапамогі недзе з боку.



— Гэтая гісторыя старая, як сам свет, але тым не менш яна не губляе сваёй актуальнасці. І я вельмі спадзяюся, што перажываючы гэтыя эмоцыі вось так у гэтай песні, слухаючы яе, магчыма, нехта зможа спыніць сябе ў самы адказны момант і не нарабіць глупстваў, — дадае Уладзімір Боська. — Здаецца, «Хуткія» адчыняюць новую старонку ў развіцці гурта. Той запал, з якім мы працавалі над запісам, нагадваў нам стан, у якім мы працавалі над сваім дэбютным трэкам «Мала месца». Мы ўкладаліся ў запіс са ўсёй душой.

Над новым трэкам Martin S. працаваў тры месяцы на студыях у Беларусі і Расіі. А ў запісу прыніялі ўдзел 17 чалавек з чатырох музычных калектываў!

— Колькі прыйшлося пакарпець над адным толькі запісам хора! Усе працавалі, выціскаючы з сябе максімум і імкнучыся дасягнуць ідэальнага гучання. І вось, здаецца, зараз усё на сваіх месцах: гітары, сінты, скрыпкі, хор… — узгадваюць музыкі.

Разынкай песні з’яўляецца спеў Ксеніі Жук, больш вядомай як Sonika, якую Martin S. запрасілі да ўдзелу ў запісе трэка.

— Калі стала пытанне, каго ж запрасіць на выкананне жаночай партыі, мы неяк надзіва хутка прыйшлі да адзінага меркавання. Так наш выбар упаў на Sonika, — дадае Уладзімір Боська.

Прэзентацыя песні «Хутія» адбудзецца 17 кастрычніка у паб-клубе «Графіці», дзе Martin S. адыграе «Неканцэрт».

— Гэта сапраўды будзе не канцэрт, на якіх нас звыкліся бачыць. Сустрэча сяброў? Так. Нефармальныя пасядзелкі? Так. Лёгкае вар’яцтва? Так. Ды што заўгодна, толькі не канцэрт! Не будзе шалёных танцаў, як звычайна на нашых імпрэзах, скачкоў у залу і раскаўбасу. Гэта будзе эксперыментальны выступ як для нас, так і для нашых слухачоў, — тлумачаць музыкі.

Паслухаць і спампаваць Martin S. & Sonika «Хуткія»  

ONE SHORT FILM FEST начинает прием фильмов Тиран или гений?
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie