Ужо другі год БДУ прымае мiжнародны турнір па парламенцкіх дэбатах. У гэтым годзе 24 каманды з Беларусі, Украіны і Расіі сабраліся ў Інстытуце журналістыкі, каб абмеркаваць важныя праблемы чалавецтва.
Дэбаты даўно і трывала ўвайшлі ў жыццё моладзі. У своеасаблівай форме дэбацёры могуць выказваць досыць правакацыйныя ідэі і прымаць тыя пункты гледжання, з якімі яны могуць быць нязгодныя. Так развіваецца пэўны тып мыслення, і чалавек перастае думаць аднабока.
Калі параўноўваць турнір з мінулагоднім, то Беларусь больш ветліва сустрэла гасцей: без сугробаў і халоднага ветру. А самае галоўнае: дэбацёры гулялі ў адным будынку, што палепшыла ўмовы правядзення турніра.
Галоўным суддзёй турніра стаў выпускнiк МДЮА iмя Кутафiна Сяргей Савоська, які да гэтага перамог у сямі розных мiжнародных турнiрах, пры гэтым тры разы станавіўся лепшым спікерам, а таксама мае добры судзейскі вопыт. Акрамя таго, у мінулым годзе ён удзельнічаў у “МОСТ БДУ - 2013”. Яго намеснікамі сталі беларуская дэбацёрка, удзельніца ¼ чэмпіяната свету Ганна Мірыцкая і эстонскі дэбацёр, фіналіст і паўфіналіст знакамітых сусветных турніраў Міхаіл Еўдакімаў.
Напачатку гульні выступіў прадстаўнік Навучальнага карпаратыўнага цэнтра Міжнароднага аутамабiльнага холдынга Атлант-М і распавёў пра праграму бясплатнай гадычнай адукацыі ў бізнэс-школе (бясплатная, нажаль, толькі для ўдзельнікаў турніра).