Музычная калядная казка «Як Літара Ў ды Святы Мікалай Каляды ратавалі» — цудоўны спосаб адсвяткаваць разам з дзецьмі старажытныя беларускія Каляды. Гэта ўжо трэці абсалютна самастойны калядны сюжэт з гэтай серыі казак, і пяты ў цыкле «Неверагодныя Прыгоды Літары Ў».
Таксама, як мы памятаем, ў гэтым цыкле ёсць вясновая і восеньская казкі «Як Літара Ў вясну гукала» і «Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў вырай выпраўляла». Агулам усе часткі праекта выйшлі 30+ паказамі за тры гады не толькі ў Мінску, але і некалькі разоў праехалі па Беларусі з паспяховымі гастролямі. Паказ новай казкі серыі пройдзе 8 студзеня а 15:00 ў знаёмай залі — Маладзежным Тэатры Эстрады. Для тых маленькіх і дарослых гледачоў, хто па нейкіх прычынах не зможа прысутнічаць на паказе асабіста, каманда стваральнікаў казкі сумесна з сервісам kvitki.by рыхтуе сюрпрыз у сучасным лічбавым фармаце — магчымасцю падтрымаць казку праглядам у інтэрнэце. Спасылка з явіцца на сервісе kvitki.by праз некалькі дзён пасля паказа 8 студзеня і будзе даступная да 19 студзеня, калі калядныя святы ў Беларусі традыцыйна сканчваюцца Вадохрышчам.
Дык пра што ж новы сюжэт? Гэтым разам Літара Ў, разумная беларуская дзяўчынка Янінка да нават сам Святы Мікалай змагаюцца супраць Мораку Заморскага. Мораку дапамагае, вядома, злая Марана. Выратаваць страчаныя, здавалася б, Каляды, а разам з тым і ўвесь Чароўны Бор змогуць толькі светлыя дзіцячыя душы. Змаганне не будзе лёгкім. Але Дабро абавязкова пераможа.
Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!