Падзея прымеркаваная да Дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.
У імпрэзе возьмуць удзел гурты “Dzieciuki”, “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”, Раман Арлоў і “У нескладовае”. Акрамя таго, на сцэну клуба “Re:public” выйдзе і польскі гурт “Żywiołak” (neofolk/metal-folk). Таксама выступіць гурт, які абіраецца шляхам конкурса.
Лідар мінскага гурта “ZNICH” Алесь Таболіч дзеліцца: "Мы адразу пагадзіліся выступіць на фэсце УЗАЕМНА!/UZAJEMNA!, як толькі паступіла прапанова. З адным з удзельнікаў фэста, польскім калектывам “Żywiołak” мы пазнаёміліся на апошнім “Басовішчы”! Вельмі добра, што не толькі беларусы Польшчы змогуць пачуць гэты гурт”.
Адзначыў Алесь Таболіч і значнасць імпрэзы:
Дарэчы, насычанае жыццё зараз і ў каманды “PAWA”.
Ацаніць жа вынікі такой працы можна будзе на выступе 2-га лютага. Дарэчы, праграму музыкі плануюць моцную: ударную, з традыцыйнымі «баевікамі» і свежымі кампазіцыямі. А тлумачэнне таму простае:
Відавочна, такім яркім госцем імпрэзы стане і каманда “DZIЕCIUKI”. Новых кампазіцый музыкі не абяцаюць, аднак у сувязі з датай правядзення падзеі, абавязкова прагучаць песні, звязаныя з Кастусём Каліноўскім: "Мужыцкая праўда" ды "Час касінераў". Алесь Дзянісаў прызнаецца:
Адзначыцца на імпрэзе і гурт, які летась адсвяткаваў сваё 20-годдзе не адным, а нават двумя канцэртамі – «СТАРЫ ОЛЬСА». Цікава, што нягледзячы на такую сваю занятасць, каманда паспявае рыхтаваць і першую ў сваім жыцці батлейку.
Адметнай стане падзея і для Рамана АРЛОВА і гурта “У НЕСКЛАДОВАЕ”. Музыкант адзначае:
Дарэчы, зацікавала спадара Арлова і іншая гістарычная асоба: «Цяпер мы пачалі працу над мюзіклам пра Еўфрасінню Полацкую. А яшчэ будзем працаваць над казкай пры прыгоды Літары ў нескладовае».
Далучыцца да гістрарычных падзей можна будзе на фэсце «Узаемна!» 2-га лютага ў клубе «Re:Public».
Прыезд польскага гурта «Żywiołak» станецца магчымым дзякуючы Польскаму Інстытуту ў Мінску.
Беларускія слухачы мелі магчымасць азнаёміцца з творчасцю гурта на сёлетнім фэсце “Басовішча”, а аматары гульні World of Tanks чулі музычнае афармленне гурта для польскай мапы "Студзянкі" зроблена для фірмы Wargaming, Саўндтрэк быў зроблены пад уражаннем ад найвялікшай танкавай бітвы II Сусветнай вайны. У 2008 Żywiołak амаль не трапілі на конкурс "Еўрабачанне".
Вось, што пісала газета “Новы Час” пра гурт:
Удзельнікі:
DZIECIUKI
ZNICH&RUTVICA
PAWA
СТАРЫ ОЛЬСА
Раман Арлоу і У нескладовае.
Żywiołak (Польшча)
+ удзельнік конкурса для гуртоў!
Кастусь Каліноўскі – лідар беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, публіцыст і паэт. Адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў. Нацыянальны герой Беларусі.
Чаму "УЗАЕМНА!"?
Бо гэта вядомы пароль паўстанцаў Каліноўскага, які і на сённяшні дзень не губляе сваёй актуальнасці:
“– Каго любіш?
– Люблю Беларусь!
– То ўзаемна!"
Квіткі 25р. – 40р.
Бліжэй да канцэрта і ў дзень канцэрта квіткі даражэй.
Даведкі: 44 5517706, 29 8517706