24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Конкурс гуртоў у межах фэста «Узаемна! / Uzaemna!»

20 января 2020

У межах беларускага музычнага фэста "УЗАЕМНА!/UZAJEMNA!", што пройдзе 02.02.2020г. у мінскім клубе Re:public праходзіць конкурс для гуртоў.

На першы этап конкурса было даслана 39 заявак гуртоў:
ATESTA
ВОРОНА
TORTUGA
JOHNCONNOR
Адарвірог
Летуцень
Vodar
POST_FACTUM
UVAGA!
Кашлаты Вох
HOK-KEY
PARTIZANY
Dziki
Бан-Жвірба
Kolko
TLUSTA LUSTA
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
ZANZIBAR
Sutokі
ДОМ Сувязі
Піліп Беспамыловы
Frozen Garden
SOULSIDES
LAUDANS
Chem
Нямiга
Ferris Wheel
es todo
lis_i_les
PunKrot
IMGNNN
Доктар Джокер
ADARKA
Skroź
ЗАКОН ГУКА
PyLai
PASSIVE VOICE
aXamit
MAUR
На другім этапе конкурса арганізатары, партнёры і эксперты атабралі 10 гуртоў:
1. Піліп БеспамылКовы
2. LAUDANS
3. MAUR
4. Ferris Wheel
5. Фармацыя ZANZIBAR
6. ATESTA
7. PyLai
8. Закон гука
9. aXamit
10. es todo

Партнёр фэста і конкурса Фонд "Вяртаньне".
Зараз у сацыяльных сетках ідзе галасаванне, якое будзе ўлічанае пры вызначэнні пераможцы, ці пераможцаў.
Нагадаем, што пераможца выступіць 2 лютага на фэсце УЗАЕМНА!, а таксама будзе аказаная падтрымка ў запісе новых песень і іншыя прызы.

Прагаласаваць можна на старонцах фестываля ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/uzajemna
https://www.facebook.com/events/483650239004280/

Галасаванне будзе праходзіць да 25 студзеня.
Апроч непасрэдна ўдзелу ў галасаванні арганізатары заклікаюць адзначаць гурты нумаром у каментарах і напісаць, чаму гэты гурт вам падабаецца і чаму менавіта ён павінны перамагчы!
Допісы ў каментарах будуць улічвацца дадаткова!
Віталь Супрановіч, арганізатар фестываля: "З вялікім задавальненнем мы азнаёміліся з творчасцю гуртоў. Вельмі прыемна, што нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы з'яўляюцца новыя цікавыя гурты, якія спяваюць на беларускай мове. Спадзяюся і нашым экспертам, якіх мы агучым пры вызначэнні пераможцаў, таксама было карысна і прыемна пазнаёміцца з новымі беларускімі
гуртамі".

Нагадаем,
02.02.2020г.
клуб Re:public
17:30
Беларускі Музычны Фэст UZAJEMNA!/УЗАЕМНА!

У дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага!

Удзельнікі:
DZIECIUKI
ZNICH&RUTVICA
PAWA
СТАРЫ ОЛЬСА
Раман Арлоу і У нескладовае.
Żywiołak (Польшча)
+ удзельнік конкурса для гуртоў!
Вядучы фэста - Зміцер Сасноўскі.
Кастусь Каліноўскі – лідар беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, публіцыст і паэт. Адзін з
кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў. Нацыянальны герой Беларусі.
Чаму "УЗАЕМНА!"?
Бо гэта вядомы пароль паўстанцаў Каліноўскага, які і на сённяшні дзень не губляе сваёй
актуальнасці:
“– Каго любіш?
– Люблю Беларусь!
– То ўзаемна!"

Квіткі: ад 20,00 руб. да 40,00 руб.
Бліжэй да канцэрта і непасрэдна ў дзень квіткі даражэй.
Даведкі: 44 5517706, 29 8517706

Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie