24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Калядны фэст 2018: названы фінальны гурт, які выступіць на імпрэзе

19 декабря 2018

Арганізатары “Каляднага фэсту” падвялі вынікі галасавання за гурт, які выйдзе на сцэну мінскага клуба “Re:Public” 25 снежня. Сёлета імпрэзу падтрымае каманда “Vodar”. Акрамя таго, у лідарах аказалася Патрыцыя Свіціна – яна стане ўдзельніцай “Каляднага фэсту” ў наступным годзе. Трапіла ў тройку пераможцаў і каманда “Ворона”. Усе тры гурты атрымаюць падтрымку ў запісе 1-й песні.

Нагадаем, падаць заяўку на ўдзел у фэсце мог любы гурт, стылістычна і моўна каманды не абмяжоўвалі. Адзінае, што падкрэлісвалася: фэст застанецца фолкавым. На другім этапе за бэнды галасавалі партнёры і сябры імпрэзы, вядомыя музыкі, арганізатары фэстаў. Па іх меркаваннях адабралі 10 гуртоў, якія і былі прадстаўленыя на галасаванне слухачоў. Апошняе завяршылася 17 снежня. У тройцы лідараў аказаліся гурты “Vodar”, “Ворона” і Патрыцыя Свіціна. За іх прагаласавала прыкладна па 1 000 чалавек.

 
 
 

Пасля падвядзення вынікаў каманды падзяліся сваімі ўражаннямі:

Гурт “Vodar” адзначыў: “Мы рады, што, нягледзячы на канфлікты, якія суправаджалі конкурс, самі ўдзельнікі не ўлазілі ў спрэчкі. Рады, што была магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі і што няма ніякіх крыўд паміж гуртоў”.

Каманда “Ворона” падзячыла ўсім за галасы і каменты: “Гэта быў цікавы досвед. Гурт “Vodar”, лічу, годна прадставіць конкурсную частку. Жадаем поспехаў усiм удзельнікам, ды i тым камандам, якiя нешта робяць у нашай краiне. Усiм дабрыні!”

Патрыцыя Свіціна таксама падзялілася эмоцыямі: “Удзел у конкурсе – гэта перш за ўсё вельмі цяжкая праца. Маральна. Гэта вопыт, якога ў мяне дагэтуль не было. У агуле вынікамі конкурса я задаволеная. Віншую пераможцаў! Дзякуй арганізатарам! Таксама ўдзячна ўсім, хто мяне падтрымліваў і галасаваў (асабліва маёй маці і сястрычцы)! Усіх з надыходзячым! Жадаю добра правесці час на "Калядным фэсце"! Сустрэнемся там!”

“Калядны фэст 2018” пройдзе ў мінскім клубе “Re:Public” 25 снежня. На ім выступяць гурты “Irdorath”, “Osimira”, “Rokash”, “Znich”, “Стары Ольса”, а таксама каманда “Vodar”.

Завершился 5-й сезон благотворительного ЗОЖ проекта Health Me Up – TIME TO RELAX Итоги «Инновационный шторм»: для чего нужен генетический паспорт и что такое финтех
Этот сайт использует cookies
Понятно