24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

У трэці раз пройдзе фестываль культур “Ракаўскі фэст”

21 августа 2018

2 верасня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у трэці раз пройдзе фестываль культур “Ракаўскі фэст”. Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

 У праграме фестывалю: выступленні калектываў з Польшчы і Беларусі, прэзентацыя польскай, беларускай і яўрэйскай культур,  выставы,  кірмаш “Горад майстроў” і квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў і ў поўнай меры адчуць на сабе небяспеку і рамантызм іх жыцця. Каманда-пераможцаў квэсту атрымаюць узнагароду, а для гасцей фэсту Піт Паўлаў выканае некалькі сваіх песен.  Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і правесці дэгустацыю піва ад рэстарана “Ракаўскі бровар” З 12 гадзін пачынаем фарміраваць групы, жадаючых бліжэй пазнаёміцца з мястэчкам і адпраўляемся на экскурсіі па Ракаву. Упершыню, у межах фестывалю, на галоўнай плошчы будзе арганізаваны флэшмоб “Затанчым разам” і проўдзе фота-пленэр. Лепшыя фота-работы будуць вызначаны з дапамогай інтэрнэт галасавання,а іх аўтары атрымаюць спецыяльныя ўзнагароды.

 Хэдлайнеры фестывалю – “Стары Ольса” (Беларусь) і “Kapela ze Wsi Warszawa” (Польшча).

 

Дан старт второму этапу голосования премии «Народная марка» Беларуси Стоит попробовать: 3 открытых тренировки на свежем воздухе
Этот сайт использует cookies
Понятно