24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

“КОЛА-СОНЦА”: штогодны адкрыты фестываль на Масленіцу ў загарадным клубе “Фестывальны”

7 февраля 2018

17 лютага 2018 года запрашаем разам з намі праводзіць Масленіцу – збяром вялікі карагод, спалім Пудзіла Марэны, бліноў паядзім, у забавы традыцыйныя пагуляем і песні народныя паспяваем!

У праграме свята с 12.00 да 17.00:

-       народныя гулянні і традыцыйныя забавы,

-       конкурсы і прызы ад арганізатараў,

-       вялікі выбар смачных бліноў ды аладак,

-       выступы творчых народных калектываў,

-       варажба ад цыганкі,

-       майстар - класы ад рамеснікаў,

-       кірмаш традыцыйных беларускіх сувеніраў,

-       заваяванне масленічнага слупа,

-       * катанне на санях,

-       * спуск на матрацах з бабслейнай горкі,

-       * узяцце снежнага гарадка,

-       Святочны выступ Лявона Вольскага, лідэра гуртоў “Крамбамбуля” і “N.R.M.”,

-       традыцыйнае гуканне вясны і абуджэнне мядзведзя,

-       спальванне пудзіла Марэны,

-       рэкордна вялікі КОЛА-СОНЦА-КАРАГОД.

*калі будзе снежнае надвор’е

Прыязджайце, запрашайце сяброў і знаёмых!

Кошт квітка – 15 рублеў.

Для дзяцей да 12 гадоў у суправаджэнні дарослых – уваход вольны.

Квіткі можна набыць у Мінску, а таксама на пляцоўцы ў дзень мерапрыемства.

Даведка і замова квіткоў па телефону: +375 29 303 33 34, festclub.by

Школа барменов объявляет набор в группу на февраль и март! Не пропусти главное событие года в свадебной индустрии!
Этот сайт использует cookies
Понятно