24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Алег Хаменка выпусціў дзіцячыя казкі для смартфонаў і планшэтаў

7 октября 2015

Сябры!

З радасцю запрашаем вас на нефармальную імпрэзу для журналістаў з гарбатай і пернікамі, якая адбудзецца 8 кастрычніка ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а), пачатак а 17, з нагоды выхаду ў свет мабільнага дадатка

«Казкі Беларусі дзеткам і дарослым» - аўтарскі праект Алега Хаменкі, лідара гурта "Палац".


Трохі пра праект. «Казкі Беларусі дзеткам і дарослым» - мабільны дадатак для смартфонаў і планшэтаў. 93 казкі падзелены на пяць раздзелаў: казкі для дзетак, казкі пра жыцце, казкі пра жывел, казвкі для дарослых, чарадзейныя казкі. Бонусам дададзены аўдыяспектакль «Салдат-доктар».

– Этнаграфічны пошук аўтэнтычных казак па ўсёй краіне, яго апрацоўка і запіс на аўдыёносбіты заняў у нас блізу 10 гадоў, – кажа музыка і чытальнік Алег Хаменка. – І я вельмі ўсцешаны, што ўсё рэалізавалася менавіта так, як тое адпавядае дваццаць першаму стагоддзю, у выглядзе мабільнага дадатку для смартфонаў. Дзякуючы гэтай акалічнасці, спадзяюся, казкі будуць запатрабаваныя дзеткамі і дарослымі.

Мастацкую каштоўнасць праекту надаюць адметныя ілюстрацыі Юліі Рудніцкай (аўтарка мультфільма «Будзьма беларусамі!»), якія яна адмыслова зрабіла для гэтага дадатка. Добрыя, вельмі мілыя персанажы запомняцца не толькі дзецям, але і дарослым. Яны ствараюць утульную хатнюю атмасферу пры карыстанні дадатку.

Рэалізаціяй праекта займалася каманда распрацоўшчыкаў Kinderfox пад кіраўніцтвам Андрэя Залатара , ужо вядомая такімі пазнавальнымі праектамі, як «Беларуская азбука для iPad», «Простая навука», «Панда WWF» і «Чараўнік смарагдавага горада». Праект «Belarus Land HD» уключаны ў афіційную прэзентацыйную праграму краіны на дзяржаўным партале Міністэрства замежных справаў. 

Гэты праект стаў адным з першых паспяховых рэалізацый краудфаундынга ў Беларусі на першай спецыялізаванай пляцоўцы «Ulej.by». Дзякуючы падтрымцы дзясяткаў неабыякавых людзей з усяго свету, каб усе ўнікальныя аўдыёказкі назаўжды застануцца здабыткам сусветнай культурнай спадчыны і даступныя па аднаму кліку.

Благотворительный вечер юбилейного фестиваля Башмета в Минске собрал рекордные средства для больных раком детей В Минске прошла международная выставка-ярмарка «БелТЕКСлегпром. Осень-2015»
Этот сайт использует cookies
Понятно