24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

29 красавіка (серада) – «Дзень матацыкла Нёман»

28 апреля 2015

Упершыню ў гісторыі Беларусі –  прэзентацыя малавядомай старонкі матацыклетнай і роварнай*(веласіпеднай) гісторыі – матацыклетнага і роварнага завода «Нёман» з Гродна.

Толькі 2 экземпляры (адзін – матацыкл, адзін ровар), пакуль што, вядомы ў Беларусі. І абодва (!) – прадстаўлены на выставе.

Пад час прэзентацыі:
• гісторык Ігар Мельнікаў падрабязна раскажа пра гісторыю матацыклетнага прадпрыемста з Гродна, з дэманстрацыяй фатаздымкаў таго часу.
• удзельнікі прэзентацыі змогуць задаць пытанні калекцыянерам двухколавай тэхнікі маркі Niemen – Васілю Цярэшку і Александру Загорскаму.
• стварыць настрой на прэзентацыі дапаможа – калектыў танцавальнай школы «Арэлі» – танцамі 30х гадоў.

Пачатак прэзентацыі - 18.00
29 красавіка

Нагадваем што выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.

• Кошт:
60 000 дарослыя.
50 000 студэнты і песіянеры  
40 000 дзеці ад 6 да 16. 

ГЦ «Скала», вул. П. Глебкі 5, 2 паверх. 
ст.м. Спартыўная 
Дзеці да 6ці год – уваход вольны

* Слова «Ровар» (веласіпед) у беларускай мове паходзіць ад назвы брытанскай фірмы «Rover», якая вырабляла ровары (веласіпеды). Прыкладна як назва капіравальнага аппарата – «ксеракс» – ад назвы фірмы-вытворцы «Xerox».

В 3D кинотеатре Дворца Республики фильм «Форсаж 7» покажут В 3D и по самым низким ценам в Минске В продажу поступила последняя партия билетов на Большой весенний концерт участников проекта «Хочу к Меладзе»!
Этот сайт использует cookies
Понятно