24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

23 снежня пройдзе чарговая «Агульная дыктоўка» па беларускай мове

Текст: Relax.by, 22 декабря 2023

У суботу 23 снежня пройдзе чарговая «Агульная дыктоўка» па беларускай мове. Кожны жадаючы можа праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі і выказаць любоў да роднай мовы. Сёлета мы напішам тэкст, аздоблены віншавальнымі словамі і выразамі, якімі можна будзе скарыстацца для святочных віншаванняў. Акрамя гэтага ўсе ўдзельнікі стануць суаўтарамі незвычайнага аб’екта, прысвечанага самым любiмым і блізкім кожнаму беларусу словам. «Агульная дыктоўка» ператворыцца ў «Агульную паштоўку».

Узяць удзел у «Агульнай дыктоўцы» проста, неабходна толькi зайсці на сайт мерапрыемства, зарэгiстравацца і 23 снежня ў 12:00 далучыца да анлайн-трансляцыі. Патрэбныя будуць асадка, аркуш паперы фармату А4 і гадзіна вольнага часу. Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, геаграфіі, узроўню валодання мовай для ўдзельнікаў няма.

Настаўнікам у гэтым годзе будзе заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў, які выконвае ролю Галоўнага Дзеда Мароза краіны. Мы верым, што навагоднiя цуды ад Дзеда Мароза здолеюць натхніць удзельнiкаў на безпамылковае напiсанне дыктоўкi. А наш праект «Агульная паштоўка» дапаможа кожнаму знайсці тыя самыя шчырыя і сардэчныя словы для віншавання сваіх блiзкiх.

«У сучасным свеце мы прывыклі атрымліваць віншаванні ў электронным выглядзе: Email, паведамленні ў мэсэнджэрах, SMS… Але яны не могуць перадаць таго душэўнага цяпла, што дарылі паштоўкі ў не такім яшчэ далёкім мінулым. Наша кампанія шануе традыцыі і асабліва зімнія, і ў гэтым годзе мы вырашылі адрадзіць адну з самых прыемных — віншаванне паштоўкамі, — адзначылі ў ААТ «Лідскае піва». — Напісаўшы «Агульную дыктоўку» вы ўзгадаеце кранальныя святочныя пажаданні, а таксама станеце суаўтарамі незвычайнага арт-аб’екта, прысвечанага самым любiмым і блізкім кожнаму беларусу словам, які плануецца ўсталяваць у Лідзе».

Пасля написання дыктоўкі яе неабходна будзе адправіць на праверку праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 23 снежня да 19 гадзін. Вынікі можна будзе ўбачыць праз некалькі дзён таксама ў асабістым кабінеце. Правярацца работы будуць прафесійнымі філолагамі.

Выдатнікі, якія напiшуць дыктоўку на 10 балаў, атрымаюць набор з пяцi паштовак, распрацаваных разам з беларускай мастачкай Таццянай Кісляковай спецыяльна для гэтага праекта.

Кампанія «Лiдскае пiва» верная сваiм традыцыям і з 2017 года праводзiць «Агульную дыктоўку» для ўсіх беларусаў і людзей, якія паважаюць беларускую мову і цiкавяцца культурай Беларусі. У мінулым годзе ў праекце паўдзельнічала больш за 1300 чалавек з 30 краін, і па заканчэнні праекта кампанія набыла для музея Лідскага замка рэканструяваныя даспехі рыцара XV стагоддзя.

Обсуждаем эту и другие новости в нашем Telegram-канале

Маркет, ярмарки, новогодняя почта. Куда пойти на больших выходных В Минске открыли Музей часового дела Беларуси
Этот сайт использует cookies
Понятно