24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

N.R.M. “Тры чарапахі” выйдзе на вініле да 20-годдзя альбома. Кошт — 90 беларускіх рублёў

2 декабря 2020

Гэтай восенню 20 гадоў адсвяткаваў легендарны альбом N.R.M. “Тры чарапахі”. Сёння стартавала перадзамова яго першага афіцыйнага выдання на вініле.

Плытку “Тры чарапахі” выдасць лэйбл Mediacube Music, які ўвесну здзейсніў першае выданне ўсіх “класічных” альбомаў N.R.M. 1995-2007 на лічбавых пляцоўках. Перавыданне аздоблена ў арыгінальных “сіне-чорных” колерах і змяшчае ўсе тэксты песень.

Атрымаць дыск можна толькі па перадзамове ў інтэрнэт-краме MC-music.by з дастаўкай па ўсім свеце. Запланаваны наклад вінілавага выдання – 300 асобнікаў. Кошт — 90 беларускіх рублёў. Тэрмін вытворчасці — каля трох месяцаў.

 “Тры чарапахі” — адзін з галоўных беларускіх музычных альбомаў усіх часоў, які быў створаны класічным складам N.R.M.: Лявон Вольскі (спеў, гітара), Піт Паўлаў (гітара), Юрась Ляўкоў (бас-гітара), Алег “Алезіс” Дземідовіч (бубны). Дыск прынёс гурту культавы статус, а загалоўная песня з яго стала сапраўдным народным хітом.

У 2010 годзе шляхі гурта N.R.M. і Лявона Вольскага разыйшліся. Але ў жніўні 2020 квартэт уз’яднаўся класічным складам, каб выканаць разам “Тры чарапахі”. Далейшых планаў на супольныя выступы ў музыкаў няма.

Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

Какую музыку предпочитали беларусы в 2020-м? Популярный стриминговый сервис подвел итоги года Товары и услуги по версии премии «Номер один» к Новому году
Этот сайт использует cookies
Понятно