Поиск мест и событий
НГ 2026НГ 2026
Эффективная реклама на сайте
  1. Новости

У Мiнску пачалi збiраць кнiгi для тых, хто ляжыць у шпiталях

Автор: relax.by, 09.04.2020

Пандэмія рэзка змяніла наш звыклы лад жыцця. Самы час падумаць пра тых, хто ўжо апынуўся ў шпіталях, каб, акрамя фізічнага здароўя, ім было лягчэй і псіхалагічна. Таму кампанія «Будзьма беларусамі!» распачала акцыю салідарнасці «Чытай і здаравей».

У ізаляцыю ў шпіталях трапляюць як хворыя, так і «кантакты першага ўзроўню». Для ўсіх іх, каб час ішоў хутчэй, з карысцю і пазітыўнымі эмоцыямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» у партнёрстве з крамамі «Мой модны кут» і «Рагна» ініцыюе акцыю «Чытай і здаравей» па зборы кніг для шпіталёў.

Як гэта зрабіць?

— Знайсці ў сваёй хатняй бібліятэцы цікавыя кнігі, якімі вы гатовыя падзяліцца.
— Прынесці іх у краму «Мой модны кут» ці ў «Рагну».

Кампанія «Будзьма беларусамі!» забярэ гэтыя кнігі і належным чынам перадасць у шпіталі. Папярэдняя апрацоўка кніг антысэптыкам не патрэбная. Падчас перадачы не забывайце надзець маскі і пальчаткі. Беражыце сябе!

Пункты збору:
— «Мой модны кут», штодня з 11.00 да 19.00 (Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333). 
— «Рагна», пн-сб: 12.00–20.00, нядзеля — выходны (Мінск, вул. Сухая, 4).

Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!

Следите за нами в соцсетях
Эффективная реклама на сайте