Пандэмія рэзка змяніла наш звыклы лад жыцця. Самы час падумаць пра тых, хто ўжо апынуўся ў шпіталях, каб, акрамя фізічнага здароўя, ім было лягчэй і псіхалагічна. Таму кампанія «Будзьма беларусамі!» распачала акцыю салідарнасці «Чытай і здаравей».
У ізаляцыю ў шпіталях трапляюць як хворыя, так і «кантакты першага ўзроўню». Для ўсіх іх, каб час ішоў хутчэй, з карысцю і пазітыўнымі эмоцыямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» у партнёрстве з крамамі «Мой модны кут» і «Рагна» ініцыюе акцыю «Чытай і здаравей» па зборы кніг для шпіталёў.
Як гэта зрабіць?
— Знайсці ў сваёй хатняй бібліятэцы цікавыя кнігі, якімі вы гатовыя падзяліцца.
— Прынесці іх у краму «Мой модны кут» ці ў «Рагну».
Кампанія «Будзьма беларусамі!» забярэ гэтыя кнігі і належным чынам перадасць у шпіталі. Папярэдняя апрацоўка кніг антысэптыкам не патрэбная. Падчас перадачы не забывайце надзець маскі і пальчаткі. Беражыце сябе!
Пункты збору:
— «Мой модны кут», штодня з 11.00 да 19.00 (Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333).
— «Рагна», пн-сб: 12.00–20.00, нядзеля — выходны (Мінск, вул. Сухая, 4).
Следите за нами в Facebook, ВКонтакте, Instagram и Яндекс Дзен, подписывайтесь на наш Telegram-канал!