24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Альбом «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» ужо ў сеціве!

19 декабря 2011



Альбом «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» ужо ў сеціве!


Кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» прадстаўляюць праект «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2»«Перазагрузка-2» – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

Удзельнікамі складанкі «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сталі “Воплі Відоплясова”, Oleg Jagger, “Мумий Тролль”, Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандар Рыбак, Смысловые галлюцинации, Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алена Свірыдава.

Значны ўнёсак у праект зрабіў і кожны з не менш зорнага складу перакладчыкаў. Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў , Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч сталі надзейнымі праваднікамі музыкаў у свет беларускай мовы.



Ва

ўрачыстай прэзентацыі праекту

ўзялі ўдзел арганізатары праекту і Алег Скрыпка, вакаліст гурта «Воплі Відоплясова». Спецыяльным падарункам гасцям стала этна-дыскатэка ад лідара гурта «Воплі Відаплясава», які выступіў з адмысловым ді-джэйскім сэтам.

Спампаваць альбом цалкам можна з

сайта кампаніі «Будзьма беларусамі!”

.

Прагаласаваць за песні – у хіт-парадзе парталу

«Тузін Гітоў»

.

Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie