Белорусский независимый литературный журнал «Макулатура» —
это намного больше, чем средство для публикации текстов молодых авторов. За годы своего существования «Макулатура» стала культурным феноменом, который объединил в себе как новое поколение писателей, так и новое поколение художников. Пока в музеях Минска и других белорусских городов проходят литературные чтения, работы художников выставляются в ведущих городских галереях. Молодые, независимые, абсолютно разные и полные новаторских идей художники «Макулатуры» рассказывают о себе и своих воззрениях.
«ШТО ХОЧАШ — ТО І РАБІ, ЧЫМ ТЫ ПАЖАДАЕШ — ТЫМ КАРЫСТАЙСЯ»
Галоўны мастак «Макулатуры» Васіліса Паляніна-Календа распавяла аб тым, як рабілася на пачатку яго існавання мастацкая частка часопіса і што рабіць, калі тэкст мастаку не пасуе.
Маляванне як форма — гэта тэхнічны момант, гэта адзін з тысячы сродкаў, якія выкарыстоўвае мастак для ўвасаблення сваёй творчасці. Умець маляваць — гэта добрае рамяство, якім можна падзарабляць у парку ці радаваць вока сваёй сям’і ды сяброў. Умець адчуваць — вось што першапачаткова для мастака. Умець сказаць тое, што яго хвалюе гучна і дакладна, смела ці нават па-хамску, але сказаць так, каб гэта гучала пераканаўча ды кранала хаця б яшчэ аднаго чалавека. Ну а які сродак ён будзе выкарыстоўваць для гэтага — не істотна, гэта яго выбар — свет адгукнецца на любую форму вычварэнства.
З самага пачатку працы над «Макулатурай» мы з Сяргеем дакладна правялі празрыстую мяжу паміж тэкставай часткай і ілюстрацыямі. Наш часопіс адрозніваецца тым, што там няма правілаў, што, як і колькі рабіць. Што хочаш — то і рабі, чым ты пажадаеш — тым карыстайся, колькі спатрэбіцца, столькі і паказвай. Гэта зусім не робіць нас дылетантамі, гэта дае мастакам свабоду рабіць так, як яны гэта адчуваюць. Але гэта ў нейкім сэнсе робіць працу над тэкстам больш складанай, прымушае мастака больш разважаць над ім… Толькі ў гэтым выпадку атрымаецца ўдалая мастацкая гульня словаў і таго, што чытач бачыць пасля іх прачытання.
Ёсць дзве катэгорыі прац на замову: першая — ты робіш тое, што хоча замоўшчык, літаральна і доўга (а ў большасці выпадкаў ён не ведае, што хоча дакладна і гэта сказваецца перманентнымі выпраўленнямі, парадамі і папраўкамі ў твой бок). І другая — калі замоўшчык давярае табе як прафесіяналу і ты спакойна працуеш над пастаўленай задачай. Мы выконваем ролю другой катэгорыі замоўшчыкаў. Мы адбіраем мастакоў, якія, на наш погляд, падыходзяць да фармату праекта, якія адчуваюць нашую напраўленасць, усё астатняе яны робяць самі. Я як мастак «Макулатуры», вольная выказаць свой погляд на тэкст, што мне давядзецца ілюстраваць. Гэта суб’ектыўна маё прачытанне. Тэкст у выпадку ілюстратара «Макулатуры» — гэта тканіна. Ён мае права парваць тканіну, мае права перафарбаваць яе ці вышыць на ёй штосьці, дзякуючы чаму яна прачытаецца як сапраўдная сукенка.
Бывае так, што тэкст мне не пасуе на 50 ці нават 100 адсоткаў. У гэтым выпадку я шукаю тое, што можна развіць і за што зачапіцца, каб рушыцца далей. Так заўсёды і ва ўсім, трэба шукаць тую чароўную саломку, якая выцягне цябе на працяг сюжэта ці дапаможа развіць свой на падмурку існуючага.
Так выйшла, што на аснове вясёлых момантаў у мяне нічога не складваецца. Гэта не вызначае мяне як дэпрэсіўную асобу, але кажа аб тым, што творчасць базіруецца на больш глыбокіх рэчах, якія маюць пэўную энергетыку, у маім выпадку складаную і часам балючую, але неабходную для стымулу творчасці.