24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Гурт Recha зняў кліп пра Мінск і ягоных жыхароў

1 ноября 2013

Мінскі гурт Recha прэзентаваў на партале Ultra-Music.com кліп на песню «Горад». Відэа ўжо атрымала шэраг узнагародаў на фестывалях анімацыйных фільмаў.

Рэжысёрам і мастаком кліпу стаў лідар гурта Recha Андрусь Такінданг, а кампутарную анімацыю зрабіў Дзяніс Міжуй.
Вулічныя музыкі бароняць горад-герой ад нашэсця субкультурных зомбі — такі кароткі змест відэа, на стварэнне якога нас натхніў Мінск ды яго жыхары, — кажа Андрусь Такінданг. — Колькі год на вуліцах сталіцы, асабліва ля макдональдсу на «кастрах», можна назіраць шэрагі стракатай моладзі. Эма-недалугі змянілі R’n’B-красунь, потым прыйшлі хіпстары. Можна набыць любое адзенне ды не баяцца атрымаць за даўгія валасы ў галаву. І хаця ў большасці выпадкаў даводзіцца ставіць дэфіс — гопнік-рокер, гопнік-рэпер, гопнік-хіпстар ды гопнік-гопнік, горад наш усё ж цудоўны, кранальны, нераўнуючы, як пятнаццацігадовы падлетак у краме адзення.


Кліп быў зроблены яшчэ ў 2012 годзе, але да гэтага часу ў інтэрнэце не выкладаўся, а вандраваў па фестывалях. У скарбонцы «Горада» шэраг узнагарод, у тым ліку на кінафестывалях у Іспаніі (Libelula animation festival), Балгарыі (Golden Kuker), Расіі (Perfect Symmetry, New Horizon) і Беларусі («Святло свету», Cinema Perpetuum Mobile).

Бліжэйшы канцэрт гурта Recha адбудзецца ў клубе «Графіці» 6 лістапада, дзе будзе яшчэ адна кінапрэм’ера — паказ кінастужкі «Андрэй Такінданг. Спынюся ў сярэдзіне», якую зрабіў рэжысёр Ігар Чышчэня пра заснавальніка гурта Recha.

4 o’clock з Брусам Бакнэлам: Вывучэнне мовы – націск і стрэс Новая звезда на нашей эстраде — Александр Жуков
Этот сайт использует cookies
Понятно