Гурт Re1ikt падчас працы над новым альбомам зняў кліп на акустычную версію песні «Чаго ты, Лося…». Акрамя музыкаў адным з герояў кліпа стала ажыўшая беларуская абрадавая лялька.
Гурт Re1ikt падчас працы над новым альбомам зняў кліп на акустычную версію песні «Чаго ты, Лося…». Акрамя музыкаў адным з герояў кліпа стала ажыўшая беларуская абрадавая лялька.
Відэа здымалася на ўсходзе сонца ў Лошыцкім парку. Паколькі сам усход працягваецца толькі некалькі гадзін, здымачная пляцоўка рыхтавалася ноччу. Здымкі вялі працаваўшыя над канцэртным DVD Re1ikt «Kryhachod» аператар Віталь Наркевіч і рэпартажны фатограф Наталля Кірушына.
Дарэчы, песня «Чаго ты, Лося…» вельмі папулярная ў фольк-музыкаў, свае версіі «Лосі…» рабілі Kriwi, Dzivasil, «Иван Купала». Re1ikt стварылі свой варыянт, у якім традыцыйная беларуская народная музыка спалучаецца з сучасным арт-рокам.
— Re1ikt у новым альбоме пашырыць інструментальны склад, — распавядае лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. — У песні «Чаго ты, Лося…», напрыклад, можна пачуць, а таксама ўбачыць у кліпе, рататомы. Гэта ўдарны інструмент, які мы выкарысталі для гукавай і метафарычнай імітацыі ласінага тупата.
У хуткім часе Re1ikt выпусціць чацвёрты альбом. Кампазіцыі з альбома, а таксама песню «Чаго ты, лося…», можна будзе пачуць на бліжэйшых фестывалях: «Вольнае Паветра» на хутары «Шаблі» 24 жніўня, Metal Crowd у Рэчыцы 25 жніўня і «Рок па вакацыях» 13 верасня ў Мінску.
Афиша концертов в Минске