Песні “з квадрата”. Bigi прадставіў міні-альбом Quadromania
22 июля 2013
У сеціве даступны для праслухоўвання і спампоўвання дэбютны ЕР гомельскага артыста Bigi - Quadromania. Складзены з трох трэкаў міньон прадстаўляе новы, невядомы дагэтуль, лірычны бок творчасці гамельчука. Quadromania – цалкам лагічная шыльда, як для міні-альбома, напісанага на словы свайго суседа, Алеся Плоткі (aka Bajsan). Месца, з якога паходзяць хлопцы, мае ў народзе простую назву, - “квадрат”, таму хлопцам не выпадала шукаць іншую назву, а трэба было проста зафіксаваць рэспект да роднай вуліцы Косарава.
Bigi – псеўданім гомельскага музыкі, пад якім ён добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады – гітарыст і кампазітар металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Працуе як ды-джэй, мае дзесяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі A dozen steps to freedom.
Знаёмства 2х творцаў адбылося ў 2005 годзе і было віртуальным да вяртання аднаго з іх з Амерыкі. У далейшым хлопцы “шлі клінам” у актуальных лакальных камандах JazzLatex i Tarantul, захоўваючы сяброўскія стасункі найперш перад мераннем круцізной у гомельскай альтэрнатыўнай тусе. Жанчыны, ночы трэша і філасофіі – за супрацай над лірычнымі творамі стаіць не проста імкненне запісаць пару песень, але братэрскае разуменне адзін аднога і рэаліі навокал.
“Калі ўявіць сабе, што колішні праект Samadhi Boom мусіць мець працяг, то ён павінен быць менавіта такім – простым і шчырам. Не так істотна, што гэта – трайбал-трэш, ці песня пад гітару, істотна – ці шчыры ты перад самім сабой”, - кажуць аўтары і, выпіўшы Egermеistera, дадаюць - “У нас тут на раёне яшчэ Хмыр (дырэктар God’s Tower Віктар Лапіцкі) жыве, пра яго таксама песня будзе! Вітаем вас на квадраце!”
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения
удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.
Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время.
Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете
ознакомиться с нашей
Политикой обработки файлов cookie