24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Drwiwy — спадзеў на змену свету да лепшага

10 декабря 2012

Эксперыментальны праект Drwiwy запісаў першы поўнафарматны альбом «Spokiŭ» і прэзентаваў яго на партале Ultra-Music.com.


Гурт Drwiwy пачынаўся ў 2009 годзе як сольны праект Арцёма Вілейта. Дагэтуль Арцём меў разнастайныя калабарацыі з Ігарам Валькоўскім (Chem, T.U.B.U.S.), Вітаўтам Ra Om (Insumthinmagma, Exit to Exist, Golova, Nemertis), Аляксеем Багушэвічам (Tok Spakoju), Янкай Понібоем (Сестрічкін Луч). У 2012 годзе да яго далучыўся гомельскі музыка Сяргей Цуранкоў (вядомы па ўдзелу ў гурце «Сімор» Дзмітрыя Лавіцкага), і ў кастрычніку музыкі прэзентавалі першы сінгл «Птушкі».

«Мы любім жывёлаў і прыроду. Добрых, цікавых, незвычайных людзей. Самоту. Drwiwy — спадзеў на змену гэтага свету да лепшага, музычную тэрапію і зваротны энергетычны ўнёсак чалавека, што будзе нас слухаць і разумець», — кажа Арцём Вілейта і адзначае, што «Spokiŭ» — гэта каштоўны сувенір, запрашэнне далучыцца да цьмянага сусвету Drwiwy.

Альбом, па словах музыкаў, падобны на адкрыццё маленькіх дзвярэй, загарадкі ва ўтульны хлявок, дзе рэальнасць нашмат лепшая за мроі, а птушкі спавіваюць свет.

«У аснове канцэпцыі альбома палягае мінімалістычны акустычны гук з некаторым унёскам электронікі і лоў-фая. Гэта дазваляе раскрыцца кожнаму голасу і гуку, — распавядае Сяргей Цуранкоў. — Мы аматары дроўна, бурдоннай музыкі. Любім манатоннасць і мернасць у беларускай музыцы. Але мы намагаліся зрабіць гучанне альбома дынамічным, са скокамі ўгару і падзеннямі, рыўкамі і паўзамі».

У дэбютны альбом Drwiwy увайшлі 8 кампазіцый. Апроч інтэрнэт-прэзентацыі, гурт падрыхтаваў наклад кампакт-дыскаў. Кружэлку, дызайн якой аздоблены працамі амерыканскага мастака Florian-Ayala Fauna, можна замовіць у саміх музыкаў праз сацыяльныя сеткі альбо праз e-mail drwiwasc@gmail.com.

Спампаваць Drwiwy «Spokiŭ»

Макросъемка снежинок 12:12:12 в 12:12 Yellow Brick Road выпускают в свет новый, «совершенный» альбом «Futuremеntal»!
Этот сайт использует cookies
Понятно