Урэшце мінскі гурт Martin S. выдаў свой дэбютны аднайменны альбом, што стаўся бадай што не самым доўгайграючым у прамым і пераносным сэнсе. Нагадаем, што аб сваіх намерах выдаць альбом па частках гурт заявіў яшчэ напачатку верасня, і ў хуткім чаце пачаў гэты намер ажыццяўляць. Так за 2 месяцы свет пабачылі 3 рознакаляровыя часткі альбома:
"Вось і падыйшоў час падвесці, так бы мовіць, вынік нашай працы. Гэты альбом як бы рэзюмуе той перыяд, што застаўся за плячыма. Зразумела, што гурт не стаіць на месцы і мы ўжо працуем над новым матэрыялам. У якім кірунку пойдзем далей – будзе бачна пазней. Зараз бы хацелася паглядзець, як успрыме гэты альбом публіка. Што спадабаецца больш, што пакіне большы водкуг. Ну і канешне ж мы не будзем пакідаць альбом без падтрымкі. Таму запрашаем усіх 6 снежня ў клуб Re:public, дзе адбудзецца вялікі сольны канцэрт-прэзентацыя дэбютніка з удзелам экперыментальнага тэатру “Галава-нага” і электроннага праэкта Iver. Уваход будзе вольным, таму кожны жадаючы, нават той хто пакуль сумняваецца, можа прысці без якіх там ні было выдаткаў. Мы хочам зрабіць так, каб музыка нашая ўспрымалася не толькі на слых, але і візуальна. Таму настойліва раім прыйсці на гэты канцэрт усім і ўнесці апошні штрых у сваё прадстаўленне пра наш гурт і нашую музыку. Пры тым зусім не важна, спадабаўся вам альбом ці не, без гэтага штрыха, мне падаецца, нельга будзе сказаць, што ты чуў Martin S. Падрабязнасці пра канцэрт можна будзе крыху пазней знайсці на нашым сайце ды ў сацыяльных сетках.” – кажа Martin S.
Альбом выдадзены на лэйбле Vigma. На дадзены момант яго можна вольна спампаваць у mp3 фармаце на
Набыць CD у гіпермаркетах "Гиппо", "Bigzz", "ProStore" і інш. кропках продажу– поўны спіс -