24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Цукеркавы Фэст - г.п. Ивенец (15.00)

1 января 2012

Дзіва году – асалода

Цукеркавы фэст

Івкон” збірае гасцей

25-га чэрвеня           г.п. Івянец                 15.00                   ад пл. Свабоды


Фэстываль сустрэч з сябрамі! Пасмакуйце радасць з намі!

Кандытарская кампанія “Івкон” ды Івянецкі музей традыцыйнай культуры абвяшчаюць “насалоднае” падарожжа ў загадкавы край паданняў і добрых аповедаў. Да сустрэч з князямі - даўнімі валадарамі івянецкіх зямель і ласавання ўсялякімі смакоццямі-гасцінцамі.

Калі ваша сэрца раскрыта да дзіва і вы ўмееце глянуць на свет па-дзіцячы даверліва… Калі вы здольны напоўна смакаваць дарункі жыцця… Калі вабяць вас нязведаныя дарогі, таемства легенд і міфаў… Калі вы гатовы адкрыць старадаўні куфар гісторыі… адолець лютага Цмока… перамагчы ў конкурсах, віктарынах ды рыцарскіх бойках… убачыць і расчытаць знакі лёсу… вас насцігне… час адкрыццяў і знаходак. Бо цуд абавязкова аднойчы здараецца.

Далучайцеся да змагарных паходаў і пацешных забаў. Да варожбаў, спеваў, танцаў, гульняў... Да шляхецкага піру з вясёлымі музыкамі, містычнымі Русалкамі і Жар-птахам, князямі і рыцарамі-абаронцамі. Да пошуку цукерыны шчасця…

Гэта цёплая згадка маленства. Гэта Радасць быць Разам! Распачнём “смачнае” пазнанне гісторыі!

На старой панскай сядзібе вас чакаюць:


•    кузня, ганчарня і драўляная разбярня;
•    шчодры рамесны кірмаш і рознажанравыя майстар-класы;
•    рамантычныя івянецкія легенды;
•    нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі;
•    дэфіляда ў народных строях і ўборах;
•    княжы пір і рыцарскія бойкі;
•    дэгустацыя цукерак “Івкон”;
•    сюрпрызы і дарункі;
•    жывая музыка, спевы, танцы, гульні;
•    шляхецкія спрэчкі-пацехі;
•    вечаровае фаер-шоу і вогнішча з пачастункам;
•    этнадыскатэка…

Падсаладзі дзень!

Цукеркавы фэст “Івкон” - шыкоўная вандроўка ў мінуласць, у незвычайныя спаміны і прыгоды. Толькі аднойчы ўлетку, толькі з “Івконам”.

Генеральны інфармацыйны партнёр - Relax.by


Спецыяльны аўтобус для прэсы з Мінску выпраўляецца апоўдні ад будынку гадзіннікавага заводу “Луч” (праспект Незалежнасці, 95) - 12.00.
Час прыбыцця да пл. Свабоды в г.п. Ивянец (60 км ад Мiнску) - 13.30.
Час ад’езду на Мiнск - 22.00. Час прыбыцця ў Мiнск - 23.30.

Акрэдытацыя адбываецца па тэлефонах:


+ 375 (17) 216 19 76;
+ 375 (29) 116 19 76;
МТС: 8 029 270 41 78 ;
Лайф: 8 025 69 87 5 87.

Івянецкі музей традыцыйнай культуры:

+375 (17) 72 53 5 83.

Пераканаўча просiм пацвердзiць сваю прысутнасць па ўказаных нумарах да 14.00 21-га чэрвеня (аўторак).

Праграма фэстывалю

День пограничника День работника торговли в Беларуси
Этот сайт использует cookies
Понятно