3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Заўзеем па-беларуску ў фан-зоне «Аліварыя»!

16 июня 147

Чым адрозніваецца ЕЎРА-2016 на рускай мове ад чэмпіяната Еўропы па футболе па-беларуску? У пятніцу, 17 чэрвеня, у 14.30 у фан-зоне «Аліварыя» самы беларускамоўны дыпламат Павел Латушка і вядучыя каментатары Белтэлерадыёкампаніі Павел Баранаў i Дзмiтрый Герчыкаў прадэманструюць гэтую розніцу заўзятарам. Самыя адважныя з іх здадуць тэст на веданне «футбольнай беларускай мовы» і паспрабуюць сябе ў якасці спартыўных каментатараў.


Каб словы «гулец», «абаронца» і «брама» не ўводзілі ў зман, а гульня №1 у свеце часцей гучала на мове, фан-зона «Аліварыя» раскажа, як правільна заўзець за еўрапейскі футбол па-беларуску.

Чакаем тых, хто:

• любіць футбол і жадае размаўляць на яго мове,
• шануе родную мову і культуру,
• жадае весела правесці час у кампаніі людзей, якія ведаюць пра футбол больш за ўсіх у Беларусі.

У праграме сустрэчы:

Майстар-клас ад беларускамоўных каментатараў Паўла Баранава i Дзмiтрыя Герчыкава, якія раскажуць, як правільна каментаваць футбол на мове, а таксама дадуць магчымасць выпрабаваць на сабе драйв прамога эфіру і правядуць конкурс спантанных каментатараў.

Эмоцыі футбольнага Парыжа ад пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі. Ён падзеліцца з усімі заўзятарамі атмасферай чэмпіяната, а таксама адразу ў фан-зоне сам пракаментуе матч на беларускай мове!

Акрамя гэтага, у фан-зоне «Аліварыя» ўсіх наведвальнікаў чакаюць забаўляльныя актыўнасці: кікер, фотаатракцыён, конкурс прагнозаў і спаборніцтвы па валоданні футбольным мячом.

Адразу пасля майстар-класа ў 16:00 у фан-зоне на вялікім экране пакажуць матч Італія-Швецыя.

Дзе: парк Перамогi (узбярэжжа ракі Свіслач, скрыжаванне з пр. Машэрава)
Калі: 17 чэрвеня
А якой гадзіне: 14:30—16:00
Уваход вольны
18+

Як дабрацца:


Расклад найбліжэйшых матчаў:

15 чэрвеня

16:00 — Расія—Славакія
19:00 — Румынія—Швейцарыя
22:00 — Францыя—Албанія

16 чэрвеня

16:00 — Англія—Уэльс
19:00 — Украіна—Паўночная Ірландыя
22:00 — Германія—Польшча

17 чэрвеня

16:00 — Італія—Швецыя
19:00 — Чэхія—Харватыя
22:00 — Іспанія—Турцыя

18 чэрвеня

16:00 — Бельгія—Ірландыя
19:00 — Ісландыя—Венгрыя
22:00 — Партугалія—Аўстрыя

19 чэрвеня

22:00 — Швейцарыя—Францыя

Расклад усіх матчаў на  www.alivaria-euro.by

What’s Next In Music? приглашает белорусских музыкантов Впервые в рамках «Джазовых суббот…»