3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Цмокі і робаты: «Цмокі-Мінск» і «Баль робатаў 2.0» падрыхтавалі спецыяльную праграму

1 марта 370

3 сакавіка аматараў баскетбола чакаюць асаблівыя ўражанні. А 12:00 у ГЗЦ «Тытан» (2 паверх, пр. Дзяржынскага, 104) на пляцоўцы «Баль робатаў 2.0» можна будзе асабіста пазнаёміцца з камандай «Цмокі-Мінск», выйграць квіткі на бліжэйшы хатні матч і атрымаць аўтограф любімага гульца. Але самае галоўнае, што кожны жадаючы зможа паспаборнічаць у дакладнасці кідкоў не толькі з самымі моцнымі баскетбалістамі клуба, але і з асабліва дакладным робатам Кукай.

Напярэдадні хатняй гульні Адзінай лігі ВТБ супраць казахстанскай «Астаны» мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» сканцэнтраваная на трэніроўках. Аднак нават у шчыльным гульнявым графіку баскетбалісты знаходзяць час, каб сустрэцца з заўзятарамі. Чарговае спатканне фанатам «драконы» прызначаюць у кампаніі робатаў з Германіі, Велікабрытаніі, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША і іншых краін. 3 сакавіка а 12:00 спартсмены чакаюць усіх жадаючых для знаёмства з новымі экспанатамі інтэрактыўнай выставы «Баль робатаў 2.0».

Адзначым, што ў гэтым годзе арганізатары «Балю робатаў 2.0» падрыхтавалі для каманды асаблівы сюрпрыз: прамога канкурэнта ў гульні ў баскетбол – робата Куку. Гэты робат упершыню прадстаўлены ў рамках інтэрактыўнай выставы ў Мінску. Затое на самых маштабных вытворчасцях ва ўсім свеце ён даўно праявіў сябе з найлепшага боку. Але, як таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, так і робат Кука праяўляе свае выдатныя здольнасці не толькі ў працоўны час. Так, на выставе ў Мінску ён кідае сапраўдны спартыўны выклік наведвальнікам мерапрыемства і клубу «Цмокі-Мінск»!

3 сакавіка (12:00) ўсіх наведвальнікаў выставы «Баль робатаў 2.0» чакаюць:

- розыгрыш квіткоў на гульню «Цмокі-Мінск» 5 сакавіка ў «Мінск-Арэне» супраць казахстанскай «Астаны»;
- падарункі ад клуба «Цмокі-Мінск»;
- аўтограф-сесія;
- і, вядома ж, гульні з больш за 20 робатамі з усяго свету.

«Баль робатаў» - інтэрактыўная выстава сучасных робатаў і апошніх дасягненняў робататэхнікі з Амерыкі, Еўропы, Паўднёвай Карэі, Японіі, Расіі. Канцэпт выставачнай прасторы першай выставы і сцэнаграфію распрацаваў знакаміты італьянскі архітэктар Франчэска Фрэза / Francesco Fresa (уладальнік тытула «Лепшы архітэктар 2013 года Італіі» па версіі Гільдыі італьянскіх архітэктараў) сумесна з расійскімі студэнтамі Брытанскай вышэйшай школы дызайну. Унікальная выстава стартавала ў Маскве, потым яе ўбачылі жыхары іншых гарадоў Расіі. У 2015 годзе выстава з поспехам прайшла ў сталіцы Беларусі: за месяц экспазіцыю ўбачылі больш за 27 000 чалавек.
Даведка relax.by

Падрабязна пра мерапрыемства:
афіцыйны сайт
афіша relax.by
афіша.TUT.by

Silver Screen будет разыгрывать авто и полугодовые абонементы с 1 января по 29 июня Белорусский «Альбом года» назовут 20 критиков из 6 стран