3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Альбом «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» ужо ў сеціве!

19 декабря 2011 214



Альбом «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» ужо ў сеціве!


Кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» прадстаўляюць праект «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2»«Перазагрузка-2» – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

Удзельнікамі складанкі «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сталі “Воплі Відоплясова”, Oleg Jagger, “Мумий Тролль”, Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандар Рыбак, Смысловые галлюцинации, Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алена Свірыдава.

Значны ўнёсак у праект зрабіў і кожны з не менш зорнага складу перакладчыкаў. Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў , Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч сталі надзейнымі праваднікамі музыкаў у свет беларускай мовы.



Ва ўрачыстай прэзентацыі праекту ўзялі ўдзел арганізатары праекту і Алег Скрыпка, вакаліст гурта «Воплі Відоплясова». Спецыяльным падарункам гасцям стала этна-дыскатэка ад лідара гурта «Воплі Відаплясава», які выступіў з адмысловым ді-джэйскім сэтам.

Спампаваць альбом цалкам можна з сайта кампаніі «Будзьма беларусамі!”.

Прагаласаваць за песні – у хіт-парадзе парталу «Тузін Гітоў».