24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Гурт glofira з Гомелю прэзентуе новы самотнік пад назовам “Kola”.

14 декабря 2011

Гурт glofira з Гомелю прэзентуе новы самотнік пад назовам “Kola”. Гэты самотнік папярэднічае выхаду доўгаабяцанай плыткі гурта. Сама плытка павінна з’явіцца праз некалькі тыдняў.

Самотнік “Kola” – працяг творчага раману гомельскага гурта з мінскай паэткай Вікай Трэнас. Але гэтым разам у якасьці тэксту песні выкарыстаны не адзін верш, а адразу некалькі, дакладней, па некалькі радкоў з некалькіх вершаў з яе дэбютнага зборніку "Цуд канфіскаванага дзяцінства". Над музычным складнікам песні гэтым разам таксама працаваў не толькі лідар гурта Сяргей Сочнеў, але ўся каманда. Такім чынам, гэта песня – плод плён калектыўнай творчасці. З аднаго боку, Віка Трэнас тут прысутнічае адначасова ў некалькіх іпастасях сваіх вершаў, дый гурт glofira, з іншага боку, выставіў адразу трох музыкаў.

Экзістэнцыйныя матывы, спроба разабрацца ў самых таемных глыбінях псіхалогіі сучаснага творцы заўсёды аб’ядноўвалі творчасць гурта glofira і Вікі Трэнас. Змрочнасць і жорсткасць героя выкліканыя яго чулай і ранімай душой, характэрныя як для гранжавай эстэтыкі, так і для дэкадэнцкай паэзіі.

Найбліжэйшы канцэрт гурта glofira адбудзецца 17 снежня ў Маладзечна на прэзентацыі складанкі “ГРАНЖ:BY”.

Группа Come To Get Her представила дебютный EP «Life So Changing» Born To Die
Этот сайт использует cookies
Понятно