3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

У новым кліпе Re1ikt ажыла абрадавая лялька

22 августа 2013 280

Гурт Re1ikt падчас працы над новым альбомам зняў кліп на акустычную версію песні «Чаго ты, Лося…». Акрамя музыкаў адным з герояў кліпа стала ажыўшая беларуская абрадавая лялька.

Відэа здымалася на ўсходзе сонца ў Лошыцкім парку. Паколькі сам усход працягваецца толькі некалькі гадзін, здымачная пляцоўка рыхтавалася ноччу. Здымкі вялі працаваўшыя над канцэртным DVD Re1ikt «Kryhachod» аператар Віталь Наркевіч і рэпартажны фатограф Наталля Кірушына.

Дарэчы, песня «Чаго ты, Лося…» вельмі папулярная ў фольк-музыкаў, свае версіі «Лосі…» рабілі Kriwi, Dzivasil, «Иван Купала». Re1ikt стварылі свой варыянт, у якім традыцыйная беларуская народная музыка спалучаецца з сучасным арт-рокам.


— Re1ikt у новым альбоме пашырыць інструментальны склад, —
распавядае лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. — У песні «Чаго ты, Лося…», напрыклад, можна пачуць, а таксама ўбачыць у кліпе, рататомы. Гэта ўдарны інструмент, які мы выкарысталі для гукавай і метафарычнай імітацыі ласінага тупата.

У хуткім часе Re1ikt выпусціць чацвёрты альбом. Кампазіцыі з альбома, а таксама песню «Чаго ты, лося…», можна будзе пачуць на бліжэйшых фестывалях: «Вольнае Паветра» на хутары «Шаблі» 24 жніўня, Metal Crowd у Рэчыцы 25 жніўня і «Рок па вакацыях» 13 верасня ў Мінску.

Афиша концертов в Минске 

«Тихий шорох уходящих шагов» готовится громко прозвучать в рамках «ТЕАРТа» "Ляпис Трубецкой" выпустит белорусскоязычный альбом