3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Песні “з квадрата”. Bigi прадставіў міні-альбом Quadromania

22 июля 2013 241

У сеціве даступны для праслухоўвання і спампоўвання дэбютны ЕР гомельскага артыста Bigi - Quadromania. Складзены з трох трэкаў міньон прадстаўляе новы, невядомы дагэтуль, лірычны бок творчасці гамельчука. Quadromania – цалкам лагічная шыльда, як для міні-альбома, напісанага на словы свайго суседа, Алеся Плоткі (aka Bajsan). Месца, з якога паходзяць хлопцы, мае ў народзе простую назву, - “квадрат”,  таму хлопцам не выпадала шукаць іншую назву, а трэба было проста зафіксаваць рэспект да роднай вуліцы Косарава.   

Bigi – псеўданім гомельскага музыкі, пад якім ён добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады – гітарыст і кампазітар металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Працуе як ды-джэй, мае дзесяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі A dozen steps to freedom.  

Знаёмства 2х творцаў адбылося ў 2005 годзе і было віртуальным да вяртання аднаго з іх з Амерыкі. У далейшым хлопцы “шлі клінам” у актуальных лакальных камандах JazzLatex i Tarantul, захоўваючы сяброўскія стасункі найперш перад мераннем круцізной у гомельскай альтэрнатыўнай тусе. Жанчыны, ночы трэша і філасофіі – за супрацай над лірычнымі творамі стаіць не проста імкненне запісаць пару песень, але братэрскае разуменне адзін аднога і рэаліі навокал. 

“Калі ўявіць сабе, што колішні праект Samadhi Boom мусіць мець працяг, то ён павінен быць менавіта такім – простым і шчырам. Не так істотна, што гэта – трайбал-трэш, ці песня пад гітару, істотна – ці шчыры ты перад самім сабой”, - кажуць аўтары і, выпіўшы Egermеistera, дадаюць - “У нас тут на раёне яшчэ Хмыр (дырэктар God’s Tower Віктар Лапіцкі) жыве, пра яго таксама песня будзе! Вітаем вас на квадраце!” 

Слухаць Bigi  Quadromania  

Bigi vkontakte, PromoDJ

Bajsan vkontakte 

Фота: Бігі - Аляксандра Мельнічак, Бігі і Байсан - Уладзімір Іваноў. 

Группа Би-2 выпустила новый клип на песню «Касаясь земли» GBOB в Беларуси