24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Панк-аркестр ад гурта «Кашлаты Вох»

27 марта 2013
Мінскі фольк-панк гурт «Кашлаты Вох» прэзентаваў на партале Ultra-Music.com дэбютны паўнафарматны альбом «Пазаўчора» — вынік трохгадовай студыйнай працы гурта.


— Альбом пачалі запісваць увосень 2010 года. Але студыя, з якой мы супрацоўнічалі, на пэўны час «дала дуба», — распавядаюць музыкі. — У выніку вырашылі пісацца ў гукарэжысёра Ігара Плевіна на студыі ОСМОС, бо мелі ўжо добры досвед, калі запісалі там кавер для трыб’юта Neuro Dubel увесну 2010 года. Дайшлі да студыі адразу пасля «Басоў» у 2011 годзе. Былі п’яныя і вясёлыя, радаваліся, што зараз за тыдзень-два ўсё запішам і станем тлустымі, багатымі і знакамітымі.


Але спадзяванні не спраўдзіліся, і ў пошуках добрага гучання музыкі шматкроць перапісвалі свае партыі. Такім чынам, праца над альбомам зацягнулася на некалькі гадоў.



— Мы імкнуліся стварыць злобны гук у сваім разуменні, накладвалі дублі на розных прымочках, дапісвалі бэк-партыі, дурэлі як толькі маглі. Бо раз альбом студыйны, дык хай ужо на ім будзе эфект панк-аркестра, — распавядае адзін з вакалістаў і дудароў гурта Васіль Саковіч. — Дуду перапісвалі толькі аднойчы. Затое з голасам было сапраўднае катаванне: сарваныя глоткі, выпітыя галоны кефіра і ражанкі, надарваныя ад смеху жываты і пагрызеныя пазногці.

У альбом увайшлі 10 трэкаў, якія добра вядомы слухачам гурта «Кашлаты Вох». Сярод іх песні «13» і «Машыны», якія для альбома былі перапісаны, па словах музыкаў, «з асаблівым цынізмам».

— Агульнай ідэі ў альбоме няма, бо падчас яго запісу ў нашых мазгах адбываліся змены гэтых самых ідэй. Некаторыя рэчы былі зробленыя, калі мы яшчэ толькі пакінулі акустыку і перайшлі да «цяжкога» варыянту, —
кажа іншы вакаліст і дудар Вячка Красулін. — Новыя рэчы, такія, як «Заход», — гэта ўжо іншы шлях. Гэтая песня — своеасаблівы мост у будучыню.


Музыкі адзначаюць, што захавалі пераважна фолькавае гучанне альбому, каб вытрымаць яго ў адным стылі. Але ўжо зараз хапае матэрыялу на больш «сацыяльныя» тэмы, які гурт пакіне да наступных запісаў.

— Пачыналі мы яшчэ ў 2007 годзе з фальклорнага матэрыялу, але спецыяльна надавалі яму агрэсіі, панкушнасці. Рэпетавалі то на вуліцы, то дома, час ад часу выступалі на ўсялякіх тэматычных канцэртах і рыцарскіх фэстах, — распавядае Васіль Саковіч. — Праз год, так сталася, мы прыпынілі сваю творчасць, а потым сабраліся ўжо іншым складам. І ў галаве панаваў ужо іншы вецер. Вырашылі граць фольк-панк у больш-менш класічным разуменні. А назву пакінулі. Добрая назва. Выдатная.

Зараз гурт выйшаў у фінал беларускага адбору на фестываль Emergenza, які пройдзе ў траўні. Прыкладна ў гэты ж час адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома. Спецыяльна да канцэрту гурт плануе зрабіць наклад дыскаў альбому «Пазаўчора».
--

Паслухаць і спампаваць Кашлаты Вох «Пазаўчора»
21 марта группа ЦВЕТ АЛОЭ представила свое новое откровенное видео на песню ЛЕД 24 марта в клубе «Метрополь» состолась презентация нового микса от Dj Selebrium и Yashar Gasanov «SUBWAY»
Этот сайт использует cookies
Понятно