24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Мінскі гурт Martin S. выдаў свой дэбютны аднайменны альбом

13 ноября 2012

Урэшце мінскі гурт Martin S. выдаў свой дэбютны аднайменны альбом, што стаўся бадай што не самым доўгайграючым у прамым і пераносным сэнсе. Нагадаем, што аб сваіх намерах выдаць альбом па частках гурт заявіў яшчэ напачатку верасня, і ў хуткім чаце пачаў гэты намер ажыццяўляць. Так за 2 месяцы свет пабачылі 3 рознакаляровыя часткі альбома: Red AP, Blue AP і  Green AP. Выбар розных колераў быў апраўданы рознай атмасферай песень, што ўваходзілі у гэтыя часткі. Альбом змяшчае 12 песень, гэта значыць, што да пералічаных частак дадаліся яшчэ 3 трэкі.


 "Вось і падыйшоў час падвесці, так бы мовіць, вынік нашай працы. Гэты альбом як бы рэзюмуе той перыяд, што застаўся за плячыма. Зразумела, што гурт не стаіць на месцы і мы ўжо працуем над новым матэрыялам. У якім кірунку пойдзем далей – будзе бачна пазней. Зараз бы хацелася паглядзець, як успрыме гэты альбом публіка. Што спадабаецца больш, што пакіне большы водкуг. Ну і канешне ж мы не будзем пакідаць альбом без падтрымкі. Таму запрашаем усіх 6 снежня ў клуб Re:public, дзе адбудзецца вялікі сольны канцэрт-прэзентацыя дэбютніка з удзелам экперыментальнага тэатру “Галава-нага” і электроннага праэкта Iver. Уваход будзе вольным, таму кожны жадаючы, нават той хто пакуль сумняваецца, можа прысці без якіх там ні было выдаткаў. Мы хочам зрабіць так, каб музыка нашая ўспрымалася не толькі на слых, але і візуальна. Таму настойліва раім прыйсці на гэты канцэрт усім і ўнесці апошні штрых у сваё прадстаўленне пра наш гурт і нашую музыку. Пры тым зусім не важна, спадабаўся вам альбом ці не, без гэтага штрыха, мне падаецца, нельга будзе сказаць, што ты чуў Martin S. Падрабязнасці пра канцэрт можна будзе крыху пазней знайсці на нашым сайце ды ў сацыяльных сетках.” – кажа Martin S.

Альбом выдадзены на лэйбле Vigma. На дадзены момант яго можна вольна спампаваць у mp3 фармаце на сайце гурта  . Але калі вам патрэбна высокая якасць запісу то ўжо з пачатку снежня альбом можна будзе набыць на CD ў крамах лэйбла па ўсёй краіне, альбо на канцэрце-прэзентацыі.

Набыць CD у гіпермаркетах "Гиппо", "Bigzz", "ProStore" і інш. кропках продажу– поўны спіс - http://www.vigma.by/pokupatelyam/gde-kupit-diski-vigma.html .

Группа Re1ikt в преддверии бесплатного сольного концерта: «Мы не ожидали такого успеха» С собой в объективе
Этот сайт использует cookies
Понятно